be

Логвінаў

Логвінаў. Выданьні

Горад за 101-ым кіламетрам

Горад за 101-ым кіламетрам


Бычкоўскі Алесь

Кніга "Горад за 101-ым кіламетрам" - літаратурная прастора, дзе пануюць ваўкалакі і чарадзеі-вартаўнікі, міліцыянты і п’яныя суседзі. Аўтар-бумбам-літавец здзекуецца з чытача, герояў і самога сябе. Але творы трымаюць своеасаблівы каларыт аповеду, што, зрэшты, і прыцягвае... Выданне разлічана на прыхільнікаў... Болей »

Два бяссонні
epub pdf

Два бяссонні

Вершы і пераклады
Русецкая Наталля

Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся... Болей »

Дом
html epub

Дом

Раман-аўтапартрэт у сямейным iнтэр'еры
Глёбус Адам

Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі... Болей »

Забытыя прывіды мрояў

Забытыя прывіды мрояў


Болбас Вадзім

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў розны час. Пераклады твораў сусьветна вядомага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньс-кага зробленыя паводле выданьня: Konstanty Ildefons Gałczyński, POEZJE. Czytelnik. Warszawa, 1973. Асобныя з гэтых твораў публікаваліся ў газэтах “Наша Ніва”, “Сям’я”, а таксама... Болей »

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі
pdf

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі


Хадановіч Андрэй

Лімэрыкі (пэданты ставяць націск на першым складзе) — паэтычны жанр, выпрабаваны гісторыяй. Паводле паданьняў, яны паходзяць з Ірляндыі, з аднайменнага места Лімэрык (ці Лімрык), жыхары якога пяялі жартаўлівыя песьні й спаборнічалі гэткім чынам у бязглузьдзіцы. Іншыя спробы вытлумачыць этымалёгію назову... Болей »

Каханак яе вялікасці
mobi fb2 epub pdf

Каханак яе вялікасці

Гістарычныя апавяданні, эсэ
Арлоў Уладзімер

Апавяданьні і эсэ вядатнага пісьменьніка і гісторыка нашай сучаснасьці Уладзімера Арлова – гэта багатая спадчына, якая ствараецца аўтарам і паводле якой нашчадкі без сумненьня будуць асацыяваць наш час. Зборнік апавяданьняў і эсэ Арлова праводзяць нас праз усесь складаны і пакручасты шлях беларускаг... Болей »

Лісты з-пад коўдры
pdf

Лісты з-пад коўдры

Вершы
Хадановіч Андрэй

"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ... Болей »

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца

Раман
Клінаў Артур

Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэрграўнда — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбока філасоўскі і стылёва выкшталцоны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду.... Болей »

Навука кахання
pdf

Навука кахання

П’есы
Кавалёў Сяргей

Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі... Болей »

Ператвораныя ў попел
epub pdf

Ператвораныя ў попел

эсэ, фантасмагорыі, успаміны
Мудроў Вінцэсь

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org