- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
Працы А.Р.Ч гранічна насычаныя афэктам. Але, калі ўжо мы параўноўваем яго з Уоргалам, калі ён нам яго нагадвае, можна зрабіць яшчэ адзін крок наперад: на знакамітых палотнах Уоргала мы бачым зорак экрану, у А.Р.Ч. ж -збрыджаныя твары, ахвяры, монстры. Цяжка зразумець - гэта мутацыя, вынік абязьвечваньня... Болей »
1981-1991 гады — надзвычайнае, лёсавызначальнае для Беларусі дзесяцігодзьдзе. Няма патрэбы нагадваць пра глябальныя грамадзка-палітычныя ўзрушэньні таго пэрыяду, якія прывялі да зьмены гістарычнай парадыгмы. Але ня менш радыкальнаю была й трансфармацыя культурнай парадыгмы. У гэты час у мастацтва прыйшло... Болей »
Імя Ўладзімера Цэсьлера ўжо даўно сталася брэндам у сучасным беларускім мастацтве. Мастак і дызайнэр, ён вядомы шырынёю жыцьцёвых інтарэсаў і шматграннасьцю творчае дзейнасьці. Фірмовы знак «ArtDesignStudio V. Tsesler & S. Voichenko», a пасьля трагічна раньняга скону Сяргея Войчанкі ў 2004 годзе — «ArtDesignStudio... Болей »
Барыс Пастарнак, Доктар Жывага. Раман.; Міхаіл Шолахаў, Нобелеўская прамова, 1965. Лёс чалавека. Апавяданне, Жарабятка. Апавяданне; Аляксандр Салжаніцын, Нобелеўская лекцыя па літаратуры, 1972. Адзін дзень Івана Дзянісавіча. Апавяданне.... Болей »
У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны... Болей »
Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і «з», здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове.... Болей »
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам - абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Кніга названая... Болей »
Квантэма, злёса, верш...— творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню. Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі... Болей »
Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка... Болей »
Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся... Болей »