- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.
Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).
Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.
Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).
Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў.... Болей »
У кнізе асвятляецца шматграннае, плённая культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў, паказана яго вырашальная роля ў захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці, ва ўзбагачэнні культурнай разнастайнасці славянскай этнічнай супольнасці, у прадухіленні негатыўных наступстваў усходняга вектару... Болей »
Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў.... Болей »
У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла... Болей »
Сучасная Рэспубліка Беларусь, як і яе папярэдніца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, – гэта аднанацыянальная дзяржава, бо гістарычную, этнічную тэрыторыю тут маюць толькі беларусы. Да таго ж яны яшчэ з’яўляюцца і тытульным народам. Што да мясцовых рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў... Болей »
У кнізе ў форме ўспамінаў апавядаецца пра самыя трагічныя часы ў гісторыі мястэчка Магільнае, што ў многім характэрна і для бальшыні іншых населеных пунктаў Беларусі. Матэрыялы кнігі выклічуць зацікаўленасць найперш за ўсё ў тых, чыё жыццё так ці інакш звязанае з Магільным. З ёю карысна будзе пазнаёміцца... Болей »
Айчынная гістарычная навука і публіцыстыка маюць значныя дасягненні ў даследаванні ўсіх асноўных аспектаў жыцця беларускага народа ў гады нямецкай акупацыі. Пэўным выключэннем і да сённяшняга дня з’яўляецца мо толькі праблема культурнага жыцця на тэрыторыі, што знаходзілася пад юрысдыкцыяй акупацыйных... Болей »
У кнізе паказаны нялёгкія ўмовы дзейнасці ў Беларусі ўніяцкай царквы, яе ўзаемадачыненні з каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, абгрунтоўваецца, што з усіх хрысціянскіх рэлігій нацыянальна-культурным традыцыям нашага краю найбольш за ўсё адпавядала ўніяцтва. Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам... Болей »
У недалёкім мінулым «партыйныя даследчыкі» малявалі жыццё былых савецкіх грамадзян на акупаванай тэрыторіі Беларусі як адно працяглае катаванне злыми ворагамі. як знішчэннне беларускага народу. На самой жа справе, калі параунаць жыппё беларусаў «пад немцамі» са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х... Болей »
У кнізе ў форме фрагментаў і мініяцюр паказваецца нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. У прапанаванай чытачу публікацыі ён без усялякіх цяжкасцяў знойдзе адказы на пытанні, чаму на службу нацыянальнай ідэі нам не ўдалося паставіць палітычныя рэжымы БССР і Рэспублікі... Болей »