- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.
Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).
Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.
Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).
Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.
Крыніца: www.be.wikipedia.org
В книге в краткой форме прослеживается тернистый путь развития белорусской культуры, показаны причины и последствия ассимиляции, высказываются предложения по её преодолению. Предназначается специально для русскоязычных слоёв общества с целью привлечения их к активному участию в разрешении проблемы спасения... Болей »
У кнізе раскрываюцца фармаванне канцэпцыі беларускай нацыяналь-най ідэі і шляхі пераўвасаблення яе ў практыку. З усяго комплексу звязаных з гэтым пытанняў найбольш падрабязна разгледжаны нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва і асветніцка-моўны фактар. Храналагічна кніга заканчваецца 30-мі гадамі ХХ ст.... Болей »
У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца... Болей »
Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы... Болей »
У кнізе на вопыце Беларусі паказваецца, як у выніку правядзення савецкай палітыкі збліжэння і зліцця нацый, іх культур і моваў адбывалася дэнацыяналізацыя яе палітычнага, эканамічнага і духоўнага жыцця, дэфармавалася нацыянальная самасвядомасць народа. Прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца... Болей »
Кнгіа прысвечана разгляду нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі ў адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у яе гісторыі. На шматлікіх прыкладах паказана вырашальная роля дзяржавы ў рэгуляванні нацыянальна-культурнага працэсу, што ўяўляе сабою неацэнную каштоўнасць для выпрацоўкі канкрэтных захадаў... Болей »
У кнізе раскрываюцца карэнныя перамены ў культурным жыцці Беларусі, выкліканыя пераходам пад уплывам адпаведнай палітыкі царызму значнай часткі яе адукаваных і заможных людзей з польскіх на рускія культурна-моўныя стандарты. Паказана, якое ўпартае супраціўленне выклікала ў нацыянальна самасвядомай інтэлігенцыі... Болей »
У кнізе асвятляюцца асноўныя тэндэнцыі нацыянальна-культурнага i рэлігійнага жыцця татараў у XX — пачатку XXI ст. Паказана, што гэтая этнічная група была досыць цесна інтэгравана ў культуру тытульнага народа, разам з ім зведала вялікія страты ў выніку русіфікацыі, аднак знайшла ў сабе сілы, каб пад час... Болей »
У кнізе асвятляецца стан культуры Беларусі ў час яе знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай. Паказана, як у выніку прапольскай палітык свецкай улады і каталіцкага касцёла адбывалася дэфармацыя прыродны? асноў духоўнага жыцця беларускага народа і як гэта паўплывала на ягс этнічную кансалідацыю. Разлічана... Болей »
У кнізе асвятляюцца нялёгкія шляхі змагання за сцвярджэнне беларускай прысутнасці ў славянскім свеце. На канкрэтных прыкладах паказана, што дасягненне гэтай жыцценеабходнай мэты працяглы час абцяжарвалася адсутнасцю ў беларускага народа ўласнай дзяржавы, неабходнасцю шмат энергіі аддаваць супрацьстаянню... Болей »