- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ.
Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да савецкае рэчаіснасьці і адчуваў у сувязі з гэтым ціск з боку адміністрацыі, непасрэднай прычынай для якога паслужыла вывешваньне на школьнай дошцы аб'яваў праграмаў передачаў «Голаса Амэрыкі», «Радыё Саабода» і іншых заходніх радыёстанцыяў. .
У пэрыяд вучобы ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце стаў ініцыятарам выданьня рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валеры Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) выпусьціў у 1971-1974 15 нумароў часопіса. Нумар, цалкам падрыхтаваны М., зьмяшчаў ягоныя меркаваньні па праблеме беларускай мовы і яе пэрспэктываў ва ўмовах СССР. Поруч з чыста літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе пастаянна зьмяшчаліся публіцыстычныя творы, дзе крытыкавалася праводзімая ў Беларусі палітыка русіфікацыі. У адным са сваіх вершаў М. параўнаў беларусаў са зьніклым народам этрускаў. .
Часопіс паступова павялічыў лік аўтараў і акрамя Полацку і Наваполацку дастаткова шырока чытаўся і меў рэзананс у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых менскіх вышэйшых установах. У 1974 на сьлед часопісу выйшаў КГБ. У вачох гэтае інстытуцыі ўяўляла грамадзкую небясьпеку ўжо сама беларуская мова моладзевага альманаху, які выходзіў у «інтэрнацыянальным сацыялістычным горадзе», у якасьці якога Наваполацак паказваўся афіцыйнай прапагандай. Усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваныя. З М. і інш. выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гутаркі», у выніку чаго выпуск часопіса прыпыніўся. .
У 1976 М. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Па прычыне палітычнай ненадзейнасьці яму было адмоўлена ў прыёме на працу на Наваполацкі завод «Вымяральнік», які належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў. .
У другой палове 1970-1980-х М. актыўна займаўся капіяваньнем і распаўсюджваньнем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасьці, твораў М.Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівае месца ў гэтай дзейнасьці займала нелегальнае распаўсюджваньне недаступных беларускаму чытачу навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару: «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В.Ластоўскага, беларускага часопіса «Крывіч»; антыкамуністычных вершаў і паэмаў вязьня ГУЛАГу паэткі Ларысы Геніюш. М. наведваў Л.Геніюш у яе доме ў Зэльве Гарадзенскай вобл.; у 1983 удзельнічаў у пахаваньні паэткі, якое адбылося пад татальным кантролем КГБ. .
Працаваў на прадпрыемствах Наваполацку, а пасьля Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Пастаянна адчуваў увагу КГБ. У 1986 супрацоўнікі КГБ падчас чарговай «прафіляктычнай гутракі» пагражалі выслаць М. зь Ямала-Нянецкай акругі за антысавецкую дзейнасьць. .
У канцы 1980-х М. вярнуўся ў Беларусь і цяпер жыве ў Наваполацку. Ён займае актыўную грамадзкую пазыцыю: з 1990 - сябра Беларускага Народнага Фронту, удзельнічае ў акцыях дэмакратычнай апазыцыі. З 1995 - карэспандэнт «Радыё Свабода» па Полацкім рэгіёне. Вядомы таксама як аўтар некалькіх кнігаў мастацкае прозы і перакладчык з альбанскае і расейскае моваў. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. (Уладзімір Арлоў) .
Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік.
У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый —... Болей »
У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка... Болей »
* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Барысевіч Юрась, Быць і выглядаць * Буцаці Дзіна, Стварэньне * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васілеўскі Пётра, Конны помнік Ціміразеву * Вішнёў Зміцер, Салата для гурмана. Думкі пад маянэзам ветру * Гіль Мікола, Як я вучыўся катацца на... Болей »
* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія... Болей »
* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка... Болей »
* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал... Болей »
У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь... Болей »
У гэтым нумары: крытычны артыкул Юрася Лаўрыка "Найбольшае інтэлектуальнае ашуканства" (аглядаеецца выданне Алена Яскевіч. Абранне вечнасці: універсалізм традыцыі і гістарызм сучаснасці. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999), аналітычныя артыкулы Валера Булгакава "Ідэалёгія лукашэнкаўскага рэжыму" і Збігнева... Болей »
Райнэр Марыя Рыльке ЛЕБЕДЗ * Генадзь Айгі ВЕРШЫ * Вінцэсь Мудроў ЦІТАВЕЦ * Андрэй Хадановіч вершы * Iгар Сідарук ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ * Людка Сільнова МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ * Пятро Васючэнка Хведар Набілкін — беларускі касінер * Вера Ліпская Поўнач коціцца ў пакой * Iван Фурсевіч МІШКА-АБУШОК... Болей »
* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы ... Болей »