- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэньнем гімназіі ў г. Вілейка Менскай вобл.
У 1998 г. паступіў і з задавальненьнем адолеў навучаньне на гістарычным ф-це БДПУ імя М. Танка у 2003 г у Менску. Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. Пасьля працягнуў самаўдасканаленьне – і на 3 гады апынуўся ў асьпірантуры. Працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ. У вольны час працуе вядучым рознага кшталту мерапрыемстваў.
Схільнасьць да выкладаньня думак на паперы з’явілася досыць рана. Першыя вершыкі складаліся самі сабой на ўроках у старэшых клясах школы. Першы надрукаваны датуецца 1999 г. і месьціцца на старонках “Нашай нівы”, праз што Сьцебураку можна сьмела лічыць “нашаніўскім” творцам. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, часопісах “Куфэрак віленшчыны”, “Дзеяслоў”, “АRCHE”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.
Аўтар ёсьць лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Лепшы дэбют” за 2004 год часопіса “Дзеяслоў”.
У 2007 г. падсумаваньнем амаль дзесяцігадовых творчых пакутаў выйшла кніга вершаў і прозы “Крушня”.
У 2013 годзе выдаў другую кнігу “Бег па самаадчуваньні”, у якую ўвайшлі новыя творы аўтара, а таксама лепшыя вершы з папярэдняга выданьня.
Аўтар удзельнічаў у праектах “Начная чытанка” радыё Свабода, “Канец словаў” альманаха pARTisan, “Чорна-белыя вершы”, з’яўляецца пераможцам Астравецкага слэму’2012. Вядомы як блогер на пляцоўках ЖЖ і ФБ.
У творчасьці адкрыта прапагандуе свае выразна акрэсленыя кансэрватыўныя палітычныя погляды, выступае пасьлядоўным прыхільнікам традыцыйных каштоўнасьцяў. Мае нардычны характар, процьму шкодных звычак, і шчырую удзячнасць у душы бацькам, сябрам і некаторым асобным індывідам з ліку аўтахтоннага насельніцтва Беларусі.
Жанаты, стала жыве ў Менску з 1998 году, працуе памочнікам старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Сяргей Макарэвіч. ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Анатоль Трафімчык. Штрыхі да партрэта Якуба Коласа ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Уладзімір Сцяпан. Словы пэндзлем і пяром ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Ігар Бабкоў. Філасофія і лірыка тутэйшага быцьця ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Міхась Скобла. З верай у Беларусь ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Надзея Кандрусевіч. Кнігі для дзяцей: таямніца стварэння ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Павал Касцюкевіч. ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Алесь Камоцкі. Паэзія як філасофія ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Галіна Каржанеўская. ... Болей »
ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Вольга Гронская. Вучыцца любіць слова ... Болей »