be

Сьцебурака Усевалад

Сьцебурака Усевалад

Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэньнем гімназіі ў г. Вілейка Менскай вобл.

У 1998 г. паступіў і з задавальненьнем адолеў навучаньне на гістарычным ф-це БДПУ імя М. Танка у 2003 г у Менску. Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. Пасьля працягнуў самаўдасканаленьне – і на 3 гады апынуўся ў асьпірантуры. Працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ. У вольны час працуе вядучым рознага кшталту мерапрыемстваў.

Схільнасьць да выкладаньня думак на паперы з’явілася досыць рана. Першыя вершыкі складаліся самі сабой на ўроках у старэшых клясах школы. Першы надрукаваны датуецца 1999 г. і месьціцца на старонках “Нашай нівы”, праз што Сьцебураку можна сьмела лічыць “нашаніўскім” творцам. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, часопісах “Куфэрак віленшчыны”, “Дзеяслоў”, “АRCHE”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.

Аўтар ёсьць лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Лепшы дэбют” за 2004 год часопіса “Дзеяслоў”.

У 2007 г. падсумаваньнем амаль дзесяцігадовых творчых пакутаў выйшла кніга вершаў і прозы “Крушня”.

У 2013 годзе выдаў другую кнігу “Бег па самаадчуваньні”, у якую ўвайшлі новыя творы аўтара, а таксама лепшыя вершы з папярэдняга выданьня.

Аўтар удзельнічаў у праектах “Начная чытанка” радыё Свабода, “Канец словаў” альманаха pARTisan, “Чорна-белыя вершы”, з’яўляецца пераможцам Астравецкага слэму’2012. Вядомы як блогер на пляцоўках ЖЖ і ФБ.

У творчасьці адкрыта прапагандуе свае выразна акрэсленыя кансэрватыўныя палітычныя погляды, выступае пасьлядоўным прыхільнікам традыцыйных каштоўнасьцяў. Мае нардычны характар, процьму шкодных звычак, і шчырую удзячнасць у душы бацькам, сябрам і некаторым асобным індывідам з ліку аўтахтоннага насельніцтва Беларусі.

Жанаты, стала жыве ў Менску з 1998 году, працуе памочнікам старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

Сьцебурака Усевалад. Выданьні

Кантэкст

Кантэкст

Віктар Слінка. Шлях да паэзіі і беларушчыны.
Слінка Віктар, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Віктар Слінка. Шлях да паэзіі і беларушчыны. ... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Максiм Клімковіч. Кніжныя рэкорды, творчыя тандэмы і свабода ліхіх 90-х
Клімковіч Максiм, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Максiм Клімковіч. Кніжныя рэкорды, творчыя тандэмы і свабода ліхіх 90-х ... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Аксана Спрынчан. Вершы ад А. і тэатр АРТ.С
Спрынчан Аксана, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з беларускай пісьменніцай і паэткай Аксанай Спрынчан. З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Леанід Дранько-Майсюк. Літаратура як стыль жыцьця
Дранько-Майсюк Леанід, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. Будзьце ў "Кантэксце"! Дранько-Майсюк Леанід (Leanid Dranko-Majsiuk), нарадзіўся 10.10.1957 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Вольга Бабкова. Пра Купалаўскі тэатр і дух Адама Міцкевіча
Бабкова Вольга, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з гісторыкам-архівістам, літаратарам, сябрам Беларускага ПЭН-цэнтру Вольгай Бабковай. Будзьце ў "Кантэксце"! Вольга Бабкова - лаўрэатка літаратурнай прэміі... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Сяргей Харэўскі. Беларуская Вільня і нечаканы Менск
Харэўскі Сяргей, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з мастаком, літаратарам, гісторыкам мастацтва, культуролягам, і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім. Будзьце ў "Кантэксце"!... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Генрых Далідовіч. Таямніцы архіваў партыі, \"Споведзь\" Геніюш і феномен Ермаловіча
Далідовіч Генрых, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з Генрыхам Далідовічам. Будзьце ў "Кантэксце"! Далідовіч Генрых, нарадзіўся 01.06.1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля.... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Андрэй Хадановіч. Пра паэзію салідарнасці і пераклады для Беларусі
Хадановіч Андрэй, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект, цыкл літаратурных сустрэч "Кантэкст". У новым выпуску — размова з паэтам, перакладчыкам, аўтарам і выканаўцам песень, культурніцкім арганізатарам Андрэем Хадановічам. Будзьце ў "Кантэксце"!... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Марыя Мартысевіч. Пра сакрэты перакладчыкаў і кухню прэмій
Мартысевіч Марыя, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Кантэкст

Кантэкст

Вера Бурлак
Бурлак Вера, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org