be

Скобла Міхась

Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

Скобла Міхась. Выданьні

Вольная студыя

Вольная студыя

Вольная Студыя: “Дзьве душы – ў кожным з нас”
Скобла Міхась

Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна можна паглядзець “Дзьве душы”. Пра тое, як ствараўся спэктакль, мы пагутарылі з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Эдуард Акулін: Радыяцыя – гэта сьмерць-невідзімка
Скобла Міхась

Радзіма Эдуарда Акуліна – ў чарнобыльскай зоне. Там ядуць чарнобыльскія грыбы, мыюцца ў чарнобыльскіх лазьнях і будуюць лецішчы з чарнобыльскіх хатаў. Чаму ўсё гэта называецца “філязофіяй выжываньня” – ў гутарцы з паэтам і бардам. ... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алесь Аркуш: Захапіць Беларусь нашу мілую – каму гэта трэба?
Скобла Міхась

Кніга “Захоп Беларусі марсіянамі” – пра роднае і чужое, пра полацкія скарбы і сьмецьце, пра гвалт і супраціў. Яе героі –пісьменьнікі-“маладнякоўцы”, ледзь не пагалоўна зьнішчаныя падчас сталінскага тэрору, а сюжэт падказаў аўтару ў сьне Вацлаў Ластоўскі. Чаму прэзентацыя кнігі была забароненая на радзіме... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Аляксандар Фядута: Мэмуары Мураўёва варта прачытаць і спаліць
Скобла Міхась

Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Вольная Студыя: Паэтычнаму тэатру “Арт. С” – 10 гадоў
Скобла Міхась

Свае штомесячныя спэктаклі “Арт. С” ладзіць у сталічнай Бібліятэцы імя Цёткі, за дзесяць гадоў там выступілі больш за 200 сучасных творцаў. Паэтычны тэатар – наколькі гэта дзейсны спосаб папулярызацыі паэзіі ў сучасным сьвеце? Гасьцямі перадачы – заснавальнікі тэатру пісьменьніца Аксана Спрынчан і музыка... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Алег Гардзіенка: Хто і дзеля чаго стаў пад сьцяг БЦР?
Скобла Міхась

У бібліятэчнай сэрыі Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” выйшла ў сьвет кніга Алега Гардзіенкі “Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995)”. На яе старонках разглядаюцца спроба стварэньня беларускага ўраду пад нямецкай акупацыяй, Другі ўсебеларускі кангрэс, а таксама... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Анатоль Сідарэвіч: Ствараецца Энцыкляпэдыя БНР
Скобла Міхась

У Беларусі распачата праца над стварэньнем энцыкляпэдыі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама тых работнікаў культуры і мастацтва, якія актыўна зь ёю супрацоўнічалі. Кніга плянуецца да выданьня ў 2018 годзе, калі будуць адзначацца 100-я ўгодкі з дня... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Крыж Эўфрасіньні Полацкай знаходзіцца пад Масквой?
Скобла Міхась

Семдзесят пяць гадоў таму з прыфрантавога Магілёва зьнік Крыж Эўфрасіньні Полацкай. Ужо за часы незалежнасьці яго спрабавалі знайсці ў амэрыканскіх фундацыях, у сховішчах Ватыкана, у расейскіх музэях. Станоўчых вынікаў тыя пошукі не далі. Тым часам Крыж аб сабе зрэдку напамінаў… Дзе сёньня можа знаходзіцца... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Лявон Баршчэўскі: У музэі Гётэ экспануецца мой пераклад
Скобла Міхась

У выдавецтве Зьмітра Коласа выйшла ў сьвет аўтарская анталёгія перакладчыка Лявона Баршчэўскага “І боль, і прыгажосьць”. Яе склалі творы ста паэтаў сьвету, якія пісалі на трыццаці двух мовах – ад Сапфо і Катула да нашых сучасьнікаў Дзьмітра Паўлычкі і Томаса Венцлавы. Тэксты ў кнізе падаюцца па-беларуску... Болей »

Вольная студыя

Вольная студыя

Яўген Вапа: “Ніва” расшыфроўваецца як Наша І Ваша Апора
Скобла Міхась

60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта “Ніва”. За гэты час выйшла больш за 3100 нумароў, рэдакцыя тыднёвіка выпусьціла ў сьвет цэлую бібліятэчку кніг мясцовых літаратараў і адмысловых календароў, якія можна напаткаць ледзь ня ў кожнай беларускай хаце на Беласточчыне. Пра тое, чым... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org