- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).
Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).
На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
"Ня меч і шчыт бароняць мову, а – дасканалы твор”. Гэтаму вершу польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда даў беларускае жыцьцё Алег Мінкін. А што думае сам перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы – юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй? У “Вольнай студыі” зь ім пагутарыў Міхась Скобла. ... Болей »
Ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску адкрылася выстава “З Украінай у сэрцы”, на якой экспануюцца творы беларускіх і ўкраінскіх мастакоў – удзельнікаў міжнароднага пленэру, які прайшоў на Данеччыне, у зоне антытэрарыстычнай апэрацыі. Госьцем перадачы – ініцыятар пленэру мастак Алесь Пушкін. ... Болей »
Пра гісторыка Міколу Ўлашчыка Міхась Скобла гутарыць з маскоўскім беларусам, гісторыкам і літаратуразнаўцам Аляксеем Каўкам. ... Болей »
Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Яго творамі на гістарычныя тэмы аздабляў сваю прадукцыю сталічны хлебазавод. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь… Сямідзесяцігадовы юбіляр Мікола Купава – госьцем перадачы. ... Болей »
У выдавецтве “Паперус” выйшаў у сьвет зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна “Каб аднойчы”, праілюстраваны здымкамі амэрыканаскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Своеасаблівым музычны дадаткам да зборніка стаў альбом з дваццаці лірычных песень. Іх аўтар і выканаўца Алесь Камоцкі – госьцем перадачы. ... Болей »
У выдавецтве Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выйшла ў сьвет кніга гісторыка Генадзя Сагановіча “Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міту”. Хто і дзеля чаго міталягізаваў Грунвальдзкую бітву і ці запатрабаваная яна ў сучасным беларускім грамадзтве? З аўтарам кнігі сустрэўся... Болей »
Што ёсьць злом для сучаснай Заходняй Эўропы? Па што імкнуцца туды мігранты, і сымбалем чаго зьяўляецца для іх сьмецьцевы кантэйнэр? Пра ўсё гэта – у рамане “Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана” Славаміра Адамовіча, які сем гадоў пражыў у Нарвэгіі ў статусе “гуманітарнага бежанца”. Аўтар кнігі – госьцем... Болей »