be

Штэйнер Іван

Штэйнер Іван

Нарадзіўся я 10 верасня 1953 у вёсцы Беражное (Бэрэжнэ, як кажуць у нас), Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Іван таму, што 11 верасня свята – Іван Галавасек, Иоанн Креститель, Иоанн Предтеча. Штэйнер (правільна Shteinert) невыпадкова, у нашай вёсцы жывуць Пульманы, Цывісы, Кунштэлі, Гурклюсы, Руцы, Цуры, Цывісы, Байзерты (мой швагер, муж малодшай сястры, Байзерт У.М. – віцэ-адмірал ВМФ Расіі, намеснік камандуючага аднаго з баявых расійскіх флатоў – таксама з гэтай вёскі). Хаця паходжу са старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх, звесткі пра які пададзены ў нацыянальным гербоўніку.

Вёска Беражное выключная, як і наш раён Столінскі ў цэлым (адзін, пакуль, на Беларусі, дзе дэмаграфічная сітуацыя станоўчая). У 2008 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня яе першага згадавання афіцыйнага (дарэчы, у суседняй вёсцы Дубянец, якая ўваходзіць у склад нашага сельсавета, і дзе пахаваны мой дзед, бабуля, дзядзькі і цёткі, мясцовая царква налічвае амаль 300 гадоў (заснавана ў 1712 – уявіце сабе, драўляная, і не струхлела, не згарэла, выжыла). Як сведчаць паперы, завераныя пінскім князем, менавіта ў 1508 годзе пацвердзіў свае прывілеі на гэтыя землі пан П.П. Олеша. Зразумела, што самая вёска існавала і раней, як і славуты род Алешаў (Олешаў, гук О градуецца як у польскім, так і мясцовым вымаўленні), герб якіх – Брохавіч (звернуты налева чырвоны алень з каронай на шыі на агульным белым полі) – існаваў чатыры з паловай стагоддзі. Цяпер ад 15 пакаленняў слыннай фаміліі (ужываем у французскім разуменні слова) засталіся сядзіба ў Нова-Беражным і дзве магілы – адна, напаўразбураная, у сасновым бары на трасе Столін – Давыд-Гарадок, другая – на самым высокім месцы паміж Беражным і Рублём (таксама унікальнай вёскай, дзе ёсць дзве царквы і насельніцтва каля 10 тысяч), куды не даходзіць імклівая вада Гарыні ні ў якія паводкі. Некалі там стаяла надзвычай прыгожая царква з унікальнымі абразамі і кнігамі.

З гэтага слыннага роду паходзіць вядомы рускі пісьменнік, тонкі стыліст, які так цудоўна адчуваў велізарныя вобразна-выяўленчыя патэнцыі великого русского языка (хаця і не лічыў яго родным) Юрый Карлавіч Олеша. Памяць пра сваё шляхецкае (дворянское) паходжанне заўсёды будзе падсвядома спадарожнічаць пісьменніку па жыцці. Вяртаючыся да вытокаў, ён згадвае:

“О моём отце знаю, что он был когда-то, до моего рождения, помещиком. Имение было порядочное, лесное, называлось «Юнище». Оно было продано моим отцом и его братом за крупную сумму денег, которая в течении нескольких лет была проиграна обоими в карты. Отголоски этой трагедии заполняют моё детство». Юнішча недалёка ад маёй вёскі, але бліжэй да Відзібора, дзе нарадзіўся адметны арыгінальны празаік А.Наварыч. А ў бліжэйшым Давыд-Гарадку нарадзіліся Г.Марчук, Л,Дранько-Майсюк, У.Глушакоў якіх, як і мяне, як У.Сенькаўца з суседняй, зусім блізкай Белавушы (Бологушы), цалавала, паводле слоў паэта-песенніка, любая Гарынь, самая няўрымслівая і хутка плынная рака Беларусі.

За Гарынню пачынаюцца слынныя балоты, за якімі ідзе канец свету, а потым пачынаецца Украіна. Невыпадкова ў нас натуральна гучыць і ўкраінскае слова. Мова рэгіёна адметная, калі мы яшчэ гаварылі на дыялекце (нейкае непрыгожае слова для нашай мілай гаворкі), то светлай памяці Васіль Дзмітрыевіч Ліцвінка, цудоўны фалькларыст і чалавек, у сваім Церабяжове (там якраз мытня) гаварыў амаль па-ўкраінску.

Бацька мой спяваў па-беларуску, па-украінску, па-польску, любіў рускія песні. Ён служыў у войску польскім у цяжкай артылерыі, ваяваў пад Торунем і Варшавай, трапіў у палон, а потым вярнуўся на берагі Гарыні.

Усё гэта паўплывала на характар маёй будучай навуковай дзейнасці. Пасля школы паступіў на філалагічны факультэт БДУ (1970-1975 год), дзе вучыўся ў А.Лойкі, Н.Гілевіча, І.Навуменкі, М.Ларчанкі, Р.Семашкевіча. Працаваў год дырэктарам Хатомельскай васьмігадовай школы, затым стала атабарыўся ў Гомелі, звязаўшы долю сваю з ГДУ імя Ф.Скарыны, дзе вучыўся ў аспірантуры ў арыгінальнага прафесара Міколы Грынчыка (светлая яму памяць), а затым замяніў таго пасля ад’езду ў Мінск на пасадзе загадчыка кафедры беларускай літаратуры, якой ужо кірую 25 гадоў, займаючыся праблемамі краязнаўства (выдаў кнігі “Крыніцы”, “Універсітэт літаратурны”, “Мазыр літаратурны”, “Речицкая лирическая”, “А прекрасней Речицы места не найти”, “Гомельщина олимпийская”), у суаўтарстве з членамі кафедры выдаў каля 10 зборнікаў рэгіянальнага фальклору. Аднак галоўны напрамак дзейнасці – даследаванне беларускай літаратуры ў славянскім і агульначалавечым кантэксце, класічная літаратура ў эпоху глабалізацыі і яе перспектывы ў гэтым зменлівым сусвеце. Гэтай праблеме прысвечаны дысертацыі. Кандыдацкая – “Беларусская балада: вытокі жанру і паэтычная структура” (1982), доктарская: “Беларуская балада ХХ стагоддзя ў святле славянскіх традыцый (1994), а таксама мае асноўныя манаграфіі, якіх налічваецца з дзесятак. У плане перспектыў – разгледзець беларускую паэзію і прозу на шырокім сусветным фоне і паказаць выключныя эстэтычныя вартасці нацыянальнай літаратуры.

Штэйнер Іван. Выданьні

Ex promtu - ex proposito
pdf

Ex promtu - ex proposito


Штэйнер Іван

Вялікая літаратура стварае свайго Вялікага чытача. Тое самае можна сказаць і пра навукоўцу-літаратуразнаўцу, які стварае прафесійнага аматара беларускага прыгожага пісьменства, што атрымлівае асалоду ад чытання. Іван Штэйнер мае свайго чытача. І гэты чытач, добра ведаючы свайго любімага аўтара, лёгка... Болей »

Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…
pdf

Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…

паэзія У. Караткевіча і класічныя традыцыі
Штэйнер Іван

У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэтычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце славянскіх і еўрапейскіх традыцый, паказана сувязь лірыкі паэта з класічным жывапісам і прозай, вылучаны асноўныя адметнасці паэтыкі.... Болей »

Déjà vu bis
epub fb2 mobi pdf

Déjà vu bis

Зборнік эсэ
Штэйнер Іван

Сталася прыкметай добрага тону сцвярджаць, што сучаснае літаратуразнаўства перажывае выразны метадалагічны крызіс. Прычым не ў рэгіянальным, а ў глабальным значэнні, бо значная частка не толькі айчынных, але і заходніх вучоных прыйшло да высновы, што не існуе ідэальнага інструментарыя для глыбокага... Болей »

Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя
pdf

Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя

Вучэбны дапаможнік
Штэйнер Іван

ХІХ стагоддзе адзначылася ў развіцці беларускай літаратуры шматвектарнасцю. Нараджэнне адраджэнскіх тэндэнцый беларускай літаратуры ішло ў ХІХ стагоддзі ў двух сустрэчных напрамках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з’яўляліся паэты і літаратурныя творы, а... Болей »

Сусвет, убачаны здалёк
pdf epub mobi fb2

Сусвет, убачаны здалёк

Творчасць Георгія Марчука
Штэйнер Іван

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве на вялікім фактычным матэрыяле аналізуецца творчасць Георгія Марчука цікавага сучаснага раманіста, навеліста, драматурга, ураджэнца мястэчка Давыд-Гарадок. У даследаванні доказна i пераканаўча паказваецца дыялектыка ўзаемадзеяння рэгіянальнага i нацыянальнага... Болей »

Déjà vu, або Успамін пра Будучыню
pdf epub mobi fb2

Déjà vu, або Успамін пра Будучыню

літаратурна-крытычныя артыкулы
Штэйнер Іван

У новую кнігу доктара філалагічных навук. прафесара І. Ф. Штэйнера ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, якія напрацягу апошніх гадоў друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі.... Болей »

Балада: Генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру
pdf epub mobi fb2

Балада: Генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцяў ВНУ
Штэйнер Іван

У вучэбным дапаможніку вызначаюцца жанравыя асаблівасці, тэматыка, адметнасць сюжэтабудовы, кампазіныі, паэтыкі аднаго з самых папулярных фальклорных і літаратурных жанраў - балады. Узнаўляецца эвалюцыя жанру ад ліра-эпічнай народнай песні да ўлюбёнай формы рамантычнай паэзіі, прасочваецца з'яўленне... Болей »

Шматмоўная літаратура Беларусі
pdf

Шматмоўная літаратура Беларусі


Штэйнер Іван

Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і... Болей »

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан... Болей »

Дзеяслоў 110
pdf

Дзеяслоў 110

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org