- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся я 10 верасня 1953 у вёсцы Беражное (Бэрэжнэ, як кажуць у нас), Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Іван таму, што 11 верасня свята – Іван Галавасек, Иоанн Креститель, Иоанн Предтеча. Штэйнер (правільна Shteinert) невыпадкова, у нашай вёсцы жывуць Пульманы, Цывісы, Кунштэлі, Гурклюсы, Руцы, Цуры, Цывісы, Байзерты (мой швагер, муж малодшай сястры, Байзерт У.М. – віцэ-адмірал ВМФ Расіі, намеснік камандуючага аднаго з баявых расійскіх флатоў – таксама з гэтай вёскі). Хаця паходжу са старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх, звесткі пра які пададзены ў нацыянальным гербоўніку.
Вёска Беражное выключная, як і наш раён Столінскі ў цэлым (адзін, пакуль, на Беларусі, дзе дэмаграфічная сітуацыя станоўчая). У 2008 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня яе першага згадавання афіцыйнага (дарэчы, у суседняй вёсцы Дубянец, якая ўваходзіць у склад нашага сельсавета, і дзе пахаваны мой дзед, бабуля, дзядзькі і цёткі, мясцовая царква налічвае амаль 300 гадоў (заснавана ў 1712 – уявіце сабе, драўляная, і не струхлела, не згарэла, выжыла). Як сведчаць паперы, завераныя пінскім князем, менавіта ў 1508 годзе пацвердзіў свае прывілеі на гэтыя землі пан П.П. Олеша. Зразумела, што самая вёска існавала і раней, як і славуты род Алешаў (Олешаў, гук О градуецца як у польскім, так і мясцовым вымаўленні), герб якіх – Брохавіч (звернуты налева чырвоны алень з каронай на шыі на агульным белым полі) – існаваў чатыры з паловай стагоддзі. Цяпер ад 15 пакаленняў слыннай фаміліі (ужываем у французскім разуменні слова) засталіся сядзіба ў Нова-Беражным і дзве магілы – адна, напаўразбураная, у сасновым бары на трасе Столін – Давыд-Гарадок, другая – на самым высокім месцы паміж Беражным і Рублём (таксама унікальнай вёскай, дзе ёсць дзве царквы і насельніцтва каля 10 тысяч), куды не даходзіць імклівая вада Гарыні ні ў якія паводкі. Некалі там стаяла надзвычай прыгожая царква з унікальнымі абразамі і кнігамі.
З гэтага слыннага роду паходзіць вядомы рускі пісьменнік, тонкі стыліст, які так цудоўна адчуваў велізарныя вобразна-выяўленчыя патэнцыі великого русского языка (хаця і не лічыў яго родным) Юрый Карлавіч Олеша. Памяць пра сваё шляхецкае (дворянское) паходжанне заўсёды будзе падсвядома спадарожнічаць пісьменніку па жыцці. Вяртаючыся да вытокаў, ён згадвае:
“О моём отце знаю, что он был когда-то, до моего рождения, помещиком. Имение было порядочное, лесное, называлось «Юнище». Оно было продано моим отцом и его братом за крупную сумму денег, которая в течении нескольких лет была проиграна обоими в карты. Отголоски этой трагедии заполняют моё детство». Юнішча недалёка ад маёй вёскі, але бліжэй да Відзібора, дзе нарадзіўся адметны арыгінальны празаік А.Наварыч. А ў бліжэйшым Давыд-Гарадку нарадзіліся Г.Марчук, Л,Дранько-Майсюк, У.Глушакоў якіх, як і мяне, як У.Сенькаўца з суседняй, зусім блізкай Белавушы (Бологушы), цалавала, паводле слоў паэта-песенніка, любая Гарынь, самая няўрымслівая і хутка плынная рака Беларусі.
За Гарынню пачынаюцца слынныя балоты, за якімі ідзе канец свету, а потым пачынаецца Украіна. Невыпадкова ў нас натуральна гучыць і ўкраінскае слова. Мова рэгіёна адметная, калі мы яшчэ гаварылі на дыялекце (нейкае непрыгожае слова для нашай мілай гаворкі), то светлай памяці Васіль Дзмітрыевіч Ліцвінка, цудоўны фалькларыст і чалавек, у сваім Церабяжове (там якраз мытня) гаварыў амаль па-ўкраінску.
Бацька мой спяваў па-беларуску, па-украінску, па-польску, любіў рускія песні. Ён служыў у войску польскім у цяжкай артылерыі, ваяваў пад Торунем і Варшавай, трапіў у палон, а потым вярнуўся на берагі Гарыні.
Усё гэта паўплывала на характар маёй будучай навуковай дзейнасці. Пасля школы паступіў на філалагічны факультэт БДУ (1970-1975 год), дзе вучыўся ў А.Лойкі, Н.Гілевіча, І.Навуменкі, М.Ларчанкі, Р.Семашкевіча. Працаваў год дырэктарам Хатомельскай васьмігадовай школы, затым стала атабарыўся ў Гомелі, звязаўшы долю сваю з ГДУ імя Ф.Скарыны, дзе вучыўся ў аспірантуры ў арыгінальнага прафесара Міколы Грынчыка (светлая яму памяць), а затым замяніў таго пасля ад’езду ў Мінск на пасадзе загадчыка кафедры беларускай літаратуры, якой ужо кірую 25 гадоў, займаючыся праблемамі краязнаўства (выдаў кнігі “Крыніцы”, “Універсітэт літаратурны”, “Мазыр літаратурны”, “Речицкая лирическая”, “А прекрасней Речицы места не найти”, “Гомельщина олимпийская”), у суаўтарстве з членамі кафедры выдаў каля 10 зборнікаў рэгіянальнага фальклору. Аднак галоўны напрамак дзейнасці – даследаванне беларускай літаратуры ў славянскім і агульначалавечым кантэксце, класічная літаратура ў эпоху глабалізацыі і яе перспектывы ў гэтым зменлівым сусвеце. Гэтай праблеме прысвечаны дысертацыі. Кандыдацкая – “Беларусская балада: вытокі жанру і паэтычная структура” (1982), доктарская: “Беларуская балада ХХ стагоддзя ў святле славянскіх традыцый (1994), а таксама мае асноўныя манаграфіі, якіх налічваецца з дзесятак. У плане перспектыў – разгледзець беларускую паэзію і прозу на шырокім сусветным фоне і паказаць выключныя эстэтычныя вартасці нацыянальнай літаратуры.
"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »
"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »
Гомельскі СШЫТАК. Ніна Шклярава. Генадзь Говар. Алесь Дуброўскі. Міхась Болсун. Святаслаў Крупенька. Алена Мацвіенка. Мікола Старчанка. Мікола Ждановіч. Уладзімір Шпадарук. Алесь Бараноўскі. Уладзімір Чараухін. Вершы ЖНІВЕНЬ. Каляндар памятных дат Музеі Гомельшчыны АНДРАЮК Серафім, Зямля... Болей »
* “І за сонцам, і за месяцам…” * “Паглядзі на сябе праз прызму народу…” * І з'явіліся галасы. Сучасная украінская паэзія. Вершы Мар'яны Саўкі, Марыяны Кіяноўскай, Андрыя Бондара, Астапа Слівінскага, Дзмітра Лазуткіна, Юрыя Кучаравага, Алега Коцарава з украінскай пераклалі Уладзімер Арлоў, Марыйка... Болей »
* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Студзень * БАРАВІКОВА Р., ...І райская птушачка ад Ніны Мацяш * БРЫЧ Дар’я, Вершы * ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Вершы * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Старонка аднаго верша * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Усходнія формы сэрца беларускага * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі ... Болей »
* Абараніць жыцьцё. Гутарка Сяргея Законьнікава з Васілём Несьцярэнкам * Вельмі сумую па Беларусі Лісты Анатоля Сыса да Віктара Шніпа * Абламейка Сяргей, "А хто там ідзе?" Падарожныя імпрэсіі... * Андрасюк Мiхась, Падляшскія гісторыі * Арлоў Уладзімер, Полацкі вецер. Спроба раньніх... Болей »
* Уладзімір Караткевіч — Вячаславу Рагойшу * Баршчэўскі Лявон, Пра скандынаўскіх багоў і герояў: Вывучэнне фрагмента з эпасу "Старэйшая Эда" ў VIII класе * Бунько Наталля, "Шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк": Назвы матылька ў беларускіх гаворках * Буто Вераніка, Селянін у аповесці Васіля... Болей »