- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На золку, калі яшчэ спявалі пеўні, я пакінуў Брады, каб да сонца выйсці праз дальні расцяроб да Пычава берага. Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, таму каляіны пазарасталі высокай травой. Трава даставала да каленяў. Можа ўжо гадзіну мае грудзі дыхалі халадком яснага рання.... Болей »
Я азірнуўся і ўбачыў незнаёмага старога, які шыбаваў з клеткай у руцэ сярэдзінай вуліцы. Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на... Болей »
Мы тады спяшаліся падрыхтаваць запасную базу. Туды павінен быў перабазіравацца наш атрад. Але да базы нашай заставалася прайсці па бязлессі амаль паўсотню кіламетраў. А ты ведаеш, што азначала ў тых умовах апынуцца на голым месцы? Хоць не соладка і ў лесе было, але ж лес, брат, ёсць лес. Кожнае дрэва... Болей »
Ноч была з расой, ажно халодная, як у самую восень. Але ціша стаяла нязвычная — у наваколлі больш не чулася таго грукату і гулу матораў, што прынесла ў Забесяддзе вайна. Астаткі 55-й дывізіі, якая ўваходзіла тады ў 13-ю армію, што абаранялася на Сажы паміж Прапойскам і Крычавам, без баёў пераправіліся... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы... Болей »
Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый.... Болей »
Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i... Болей »
Новая кніга Змітрака Куніцкага — гэта вершы, напісаныя ў розныя гады XX і XXI стст., прасякнутыя сыноўскай любоўю да Бацькаўшчыны, балючымі клопатамі мінулых і сучасных дзён, сумныя шчырыя і пакаянныя вершы пра каханне, гумарыстычныя і сатырычныя; празаічныя: нататкі, замалёўкі, эсэ, якія адлюстроўваюць... Болей »
Бязмежны стэп заворвае дывізіі і гады. А цветок лазоревый (Цюльпан? Не, усё ж — лазоревый!) — крапінка сонца, агню, казацкая бунтоўная крывінка — гарыць, пячэ, гарчыць… з якога лета?.. Гэтак — памятаеце? — незвычайная ў сваёй гордай прыгажосці і непакоры кветка татарніку назаўсёды засталася ў нашай памяці... Болей »
Якою б цемрай і безвыходнасцю ні здавалася жыццё на пуцявінах гісторыі, выйсце чалавецтва заўсёды знаходзіла. Да святла і надзеі. I калі ў свеце пануе ўсё ж закон раўнавагі, які дае магчымасць выжыць сумленню і праўдзе, то гэта таму адбываецца, што чалавецтва не страчвае здольнасці нараджаць геніяў духу.... Болей »