- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вышыню Тарасаву ніхто ніколі не ўзыдзе, як ніхто ніколі не перажыве ягонае драмы, драмы прыгону. Але людзі, якія хочуць звацца людзьмі, ідуць ды ідуць, падымаюцца на яго гару, бо ён, Тарас Рыгоравіч, усіх сюды, на Чарнечую, да сябе кліча, усіх збірае, каб паяднаць сваім болем і сваёй песняю. З яго... Болей »
Гэтую, па форме — гамлетаўскую, трывогу за лёс беларускай мовы я чую кожны раз, калі выходжу да людзей на адкрыты, з вока на вока, дыялог аб жыцці і літаратуры. Яшчэ два-тры гады назад гэтае пытанне можна было пачуць ад настаўнікаў ці студэнтаў філфака, ад работнікаў культуры ці за сяброўскім сталом.... Болей »
Не сёння заўважана: вялікі твор літаратуры ніколі адразу не адкрываецца ўсімі сваімі таямніцамі. Колькі разоў перачытваеш — столькі разоў адкрываеш. Гэтаксама і аўтар. Кожная сустрэча з ім, даўно, здавалася б, знаёмым, больш таго — любімым, вядзе цябе, чытача, у новыя і новыя глыбіні яго творчага свету.... Болей »
Калі мы, маё пакаленне, адкрылі для сябе Максіма Гарэцкага? З выхадам у свет двухтомніка яго твораў? А калі гэтыя два тамы прыйшлі да нас? Дзесяць гадоў назад? Так, усяго толькі — дзесяць. I як жа магло стацца, што пісьменнік, якога мы зусім не ведалі яшчэ нібыта ўчора, ужо сёння зрабіўся гэтакі адкрыты... Болей »
Дык вось ён… і яно: гук зямнога быцця, стан нематы і прадчування, аснова, ад якой няма збавення раскалыханай душы, дакладней — мелодыя родных дарог, палёў, лясоў, ваколіц, прысад, асацыіраваная з мелодыяй прадчування. Яна, гэтая мелодыя, так сугучная з блокаўскай: «О, Русь моя! Жена моя! До боли нам... Болей »
Шумела вясна. Снег і вада паспелі скаціцца не толькі з гарадскіх вуліц, двароў і паркаў, але і з загарадных падлескаў. Цёплая прозелень пачынала высыпаць на каштанах, ліпах, таполях, разлівала ў паветры духмяны водар жывіцы. Брук на Старавіленскім тракце блішчэў, памыты і падсохлы, нібы луска на шчупаку... Болей »
Бэз цвіў звычайны, ружовы, у зацемку фіялетавы і разам з тым незвычайны, якім яго бачыў і адчуваў мастак. А мастак, пішучы, бачыў, як кожная каляровая плямка куста драбнілася на мноства адценняў, як у колерах і адценнях кожная кветачка збірала і адбівала жывапісную палітру, можа, усяго наваколля — зямлі... Болей »
Дзіва дзіўнае: трэба вось апынуцца ў Парыжы, пасяліцца на бульвары Гарыбальдзі ў атэлі «Сегюр» у маленькім утульным пакойчыку на мансардзе з акенцам у чысты ружовы дварок, дачакацца свайго ці не шаснаццатага ўжо парыжскага дня, за схілам дня — вечара, за вечарам — ночы, адчыніць акно ў цёплую, хоць ужо... Болей »
За акном — плач па верасні: пляскочуць зацяжныя дажджы. Я сяджу ў халодным пакоі на дачы, па-зімоваму накінуўшы на плечы кажух, па нечым няясным сумуючы, і з прыемнасцю, усё роўна як вітаючы ласкавыя праменьчыкі далёкага сонейка, перакладаю фотаздымкі апошняга падарожжа па белым свеце. Запыніўшы позірк... Болей »
Каторы ўжо раз, цяпер — у адных толькі думках, з далёкіх краёў і дарог я вяртаюся ў родную хату. У сутарэнні сенцаў вобмацкам адшукваю настылую клямку, адчыняю цяжкія дзверы і бачу бацьку. Ён стаіць пасярэдзіне хаты, шырока расставіўшы ногі, у даўно знаёмай мне паласатай камізэльцы і каротка абрэзаных... Болей »