be

Вярцінскі Анатоль

Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».

Памёр Анатоль Вярцінскі у Мінску 21 красавіка 2022 г.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

Вярцінскі Анатоль. Выданьні

Ветрана
pdf

Ветрана

кніга паэзіі
Вярцінскі Анатоль

Новую кнігу Анатоля Вярцінскага «Ветрана» склалі творы апошняга часу. Гэта вершы аб тым, што непасрэдна перажыта, заўважана, асэнсавана паэтам, гэта лірычны роздум пра сённяшні дзень, пра маральныя каштоўнасці жыцця, пра шчасце і каханне, пра складаныя ўзаемаадносіны ўнутранага і вонкавага свету чалавека... Болей »

Высокае неба ідэала
pdf epub

Высокае неба ідэала

Літаратурна-крытычныя артыкулы
Вярцінскі Анатоль

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы... Болей »

З’яўленне

З’яўленне

Вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Новыя творы паэта расказваюць пра ўзаемаадносіны чалавека з прыродай, чалавека з чалавекам. Чытачы знойдуць у кнізе вершы чыста лірычнага плана, а таксама гумарыстычныя творы.... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае


Вярцінскі Анатоль

У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў.... Болей »

Песня пра хлеб
pdf

Песня пра хлеб

вершы i паэма
Вярцінскі Анатоль

Анатоль Вярцінскі нарадзіўся ў 1931 г. у вёсцы Дзямешкава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956 г.) супрацоўнічаў у розных раённых газетах рэспублікі. Друкавацца пачаў у студэнцкія гады. Вершы А. Вярцінскага змяшчаліся ў часопісах «Маладосць»... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння.... Болей »

Скрыжалі памяці
pdf

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »

Наш Быкаў

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя... Болей »

Беларусь - Японія

Беларусь - Японія

Матэрыялы Другіх міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, Мінск-Астравец, 9-10 кастрычніка 2002 года

У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org