- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.
Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).
Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).
Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».
Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».
Памёр Анатоль Вярцінскі у Мінску 21 красавіка 2022 г.
Крыніца: http://be.wikipedia.org
У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў... Болей »
Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы... Болей »
У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу... Болей »
Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка... Болей »
* “Катэгарычна аб’яўляю, што я — пiсьменьнiк беларускi...” . Гутарка Юрася Залоскі з Васілём Быкавым * Люблю Беларусь. Размова пра кнігу Паўла Севярынца * Шлюб з сонцам. Падарожжа ў славенскую паэзію. Іван Добнік. Анюша Белехар. Цьветка Беўц. Марчэла Патоцца. Мірыям Дрэф. Станка Храстэль ... Болей »
Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў"... Болей »
* «Выбраныя творы». Размова пра кнігу Рыгора Барадуліна * Адамовіч Андрэй, Цьвік, які заўсёды з табою * Бойка Натальля, Адлятае душа ў вырай * Вітушка Сяргей, “Мы адкрылі для сябе Беларусь”. Запіс успамінаў, зроблены Палінай Качатковай у лютым 2008 году ў Вільн * Вярцінскі Анатоль... Болей »
Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі... Болей »
Творца не для сябе Барыс Мікуліч увайшоў у літаратуру яшчэ падлеткам: нарадзіўся 6 жніўня 1912 года, а са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, аглядаў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага), заваяваў літаратурны і дзявочы... Болей »
* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль... Болей »