- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу... Болей »
Творчасць Алеся Гаруна (1887—1920) і А. Мрыя (1893—1943) прадстаўляе выдатныя і адначасна трагічныя старонкі гісторыі рэпрэсіраванай беларускай літаратуры. Абодва яны — таленавітыя і самабытныя пісьменнікі, якія нарэшце займелі магчымасць паслужыць духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »
Чарговая кніга унікальнага дзесяцітомнага выдання для дзяцей, якая ўвабрала ўсё лепшае, што створана народам і дзіцячымі пісьменнікамі рэспублікі. У другім томе юныя чытачы пазнаёмяцца з чарадзейнымі казкамі.... Болей »
Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі.... Болей »
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане... Болей »
Галоўныя героі аповесці — моладзь, падлеткі, якія толькі-толькі пачыналі сваё жыццё. Перад імі адкрываліся розныя шляхі, задуманыя ў светлых мроях. Аднаму з іх хацелася стаць настаўнікам і трапіць на працу ў такую ж маляўнічую і прыгожую вёску, як родныя Кавалі, другому — яшчэ некім... Але вось прыйшла... Болей »
Ад казак класікаў беларускай літаратурьі Я. Коласа і М. Багдановіча да казак сучасных пісьменнікаў — такі дыпазон кнігі. У ёй шмат дабрыні і сапраўднай мудрасці, якія выказаны з усмешкай і даходлівасцю.... Болей »
Славуты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо пра жыццё марахода, які ў выніку караблекрушэння трапіў на бязлюдны востраў.... Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца адразу пасля вайны ў былой Заходняй Беларусі. Іхнімі героямі з'яўляюцца "не внушаюўіе доверія" Сталіну вяскоўцы, а таксама кіраўнікі розных узроўняў, адзін з якіх - прысланы старшыня сельсавета Кругаглядаў, чэкісты, "лясныя браты". Яны вымушаны ў суровых умовах... Болей »
У гэтай кнізе чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі — героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. У выданне ўвайшлі творы з кніг М. Чарняўскага, адзначаных... Болей »