- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Чарговая кніга унікальнага трыццацітомнага выдання прадстаўляе творчасць Джозефа Рэдзьярда Кіплінга — вядомага англійскага пісьменніка. Вялікую папулярнасць маюць творы Кіплінга, асабліва апавяданні пра жыццё чалавечага дзіцяці Маўглі сярод звяроў. У зборнік увайшлі таксама казкі Р. Кіплінга.... Болей »
Тэтралогія Алены Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» аб’яднала чатыры аповесці, раней ужо вядомыя чытачам: «Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...». Разам з гераіняй тэтралогіі Ганькай і яе аднагодкамі чытач пройдзе па нялёгкіх дарогах дзяцінства і юнацтва таго пакалення... Болей »
Зазваніў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькі што прарэзаліся рожкі. Гай Дубровіч узяў трубку. — Спадар Гай,— прыглушана сказалі на тым канцы,— табе тэлефануе Радзівіл Сіротка. Які ў цябе крывяны ціск і што ты бачыў у апошнім сне? Такой была форма... Болей »
«Чужая бацькаўшчына» — адзін з раманаў В. Адамчыка аб нялёгкім лёсе заходнебеларускага на-рода напярэдадні і ў часе другой сусветнай вайны. У цэнтры рамана — трагічнае каханне Алесі Мондрай і вобраз яе брата Міці Корсака, які хоча знайсці шляхі да сацыяльнай справядлівасці, падтрымлівае нацыя-нальна-вызваленчы... Болей »
Беларускія народныя гульні. Мая першая кніжка, Мінск 1993, Юнацтва... Болей »
Зборнік вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Дануты Бічэль-Загнетавай ахоплівае творы для дзяцей, напісаныя паэткай на працягу дваццаці гадоў. Шчыра і пранікнёна, па-сяброўску распавядае яна юным чытачам аб Радзіме, яе лясах і пушчах, рэках і азёрах, звярах і птушках.... Болей »
Гістарычны нарыс прысьвечаны сэрцу Гародні – Гарадзенскаму замку. Менавіта з гэтага месца пачалася слаўная гісторыя горада над Нёманам. Гісторык Алесь Краўцэвіч распавядае пра мінулае гарадзнскага замку і спрабуе наблізіць для маленькіх чытачоў велічную і драматычную гісторыю аднаго з заходніх вайсковых... Болей »
Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза,— гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў... Болей »
У рамане «Меч князя Вячкі» адлюстравана гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці аб'яднання славянскіх народаў, а таксама ix суседзяў — літоўцаў, латышоў, эстонцаў — дзеля таго, каб супроцьстаяць ворагу. Раман «След ваўкалака»... Болей »
У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання... Болей »