- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа - так вызначыў аўтар сваю кнігу. У ёй спрабуе ён ажывіць падзеі, вобразы таленавітых людзей розных часоў, якія былі забыты. Кніга адкрывае новыя старонкі з жыцця беларускага народа.... Болей »
«Сокі цаліны» — першы беларускі раман — складаецца з чатырох квадраў-кніг: «Бацькава воля», «На перагібе», «Крыжавыя дарогі» і «Чырвоныя зарніцы». Першыя дзве квадры расказваюць пра местачковы побыт, разгортваюць шырокі малюнак заводскіх будняў у дваццатыя гады.... Болей »
Трэцяя і чацвёртая квадры-кнігі рамана «Сокі цаліны» — «Крыжавыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы» — закранаюць многія праблемы грамадскага палітычнага жыцця, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі» — стойкіх і мужных барацьбітоў за новы грамадскі лад.... Болей »
Кніга нарысаў і артыкулаў нашырае звыклае хрэстаматыйнае ўяўленне аб творчасці беларускіх пісьменнікаў. Юны чытач пройдзе роднымі сцежкамі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, даведаецца пра вытокі творчасці сучасных пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей, П. Панчанкі, М. Танка, Я. Брыля... Болей »
Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.... Болей »
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Дзікае Паляванне (Wilde Jagd, Wild Hunt), народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе ды Брытаніі Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе.... Болей »
У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці... Болей »