- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Асобнасць беларускага народа не выклікае сумневаў у этнографаў. Але расейскія ўлады ва ўсе часы прытрымліваліся іншага погляду на гэтае пытанне, адмаўляючы беларусам у праве на існавання. «Няма ніякіх беларусаў, няма ніякай Беларусі – ёсць рускія родам з паўночна-заходніх ускраін Расеі». Тых жа, хто... Болей »
Кастусь Каліноўскі – адзін з найбольш шанаваных беларускіх нацыянальных герояў. Шанаваных патрыётамі, але не дзяржавай. Улады Беларусі быццам не могуць вызначыць, як ставіцца да гэтае гістарычнае фігуры. Як ушаноўваецца памяць Каліноўскага на радзіме, высветліў Аляксандр Краўцэвіч. Кастусь Каліноўскі... Болей »
Эталон гербу Пагоня стварыў мастак Яўген Кулік. Спачывае ён на Кальварыйскіх могілках у Менску. Кім ён быў? Што гэта за нязвыклае месца, дзе ён знайшоў вечны спачын? Кальварыйскія могілкі – самыя старыя ацалелыя клады Менску. Сёння гэта цэнтр гораду. І адно гэта выклікае пытанні. Напрыклад, чаму іх пашкадавалі... Болей »
У гэтым выданні «Загадак беларускай гісторыі» вядоўца-гісторык падрабязна і займальна раскажа ды пакажа, як працуе водны канал, хто і навошта яго пабудаваў, а таксама як ён выкарыстоўваецца сёння. Аўгустоўскі канал – пабудаванне асаблівае. Ён мае 18 шлюзаў, каб падымаць караблі амаль на 40 метраў! Натуральна... Болей »
«Вусная гісторыя» – даследаванне мінулага на падставе апытання жывых сведкаў падзей. Ці суб’ектыўныя іхныя аповеды? Натуральна. Але хіба пісьмовыя крыніцы абʼектыўныя? Што такое субʼектыўнасць? Як яе пераадолець?Дасюль ёсць яшчэ жывыя сведкі падзеяў Другой сусветнай вайны. Але ў гісторыі Беларусі былі... Болей »
Запрашаем у месца, якое вабіць сваёй аўтэнтычнасцю, куды хочацца ісці, глядзець, мацаць. Месца, дзе кожны пачынае адчуваць пах і смак сапраўднай гісторыі. Месца, дзе быў ідэальны замак, а сёння – ідэальнае замчышча. Запрашаем у Мсцібава. У вёсцы Мсцібава на прагале ў заломе ракі Нятупа можна ўбачыць... Болей »
У пачатку ХХ стагоддзя Менск быў сапраўдным Вавілонам: тут жылі беларусы, расейцы, габрэі, палякі і прадстаўнікі іншых народаў. Патэнцыял, які яны мелі, зрэалізаваўся ў тых шматлікіх гадаванцах менскіх навучальных установаў, якія з розных прычынаў пакінулі горад назаўсёды, каб праславіцца за мяжою ды... Болей »
Жыццё Анатоля Сыса (1959–2005) было кароткае. Але яму хапіла часу напісаць тое важнае, што абяссмерціла ягонае імя і паставіла ў адзін шэраг з беларускімі паэтамі першай велічыні. Росквіт ягоных творчых сілаў прыпаў на пералом 1980–1990-х гадоў, калі ў беларускім паветры веяў водар зменаў да лепшага.... Болей »
Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867–1934) – адзіны беларускі гісторык, якому паставілі помнік у Беларусі. Гэты таленавіты навуковец і фінансіст да Парыжскай мірнай канферэнцыі напісаў брашуру, якая абгрунтавала права беларусаў на ўласную дзяржаву, а таксама арганізаваў Гандлёвую палату, што забяспечыла грашыма... Болей »
На пераломе ХІХ–ХХ ст. аформілася адметная ідэалагічная, а пазней і палітычная плынь, прыхільнікі якой прагнулі аўтаноміі для зямель былога Вялікага Княства Літоўскага. Як яны ўяўлялі сабе гэткае дзяржаўнае ўтварэнне і чаму ў выніку нічога не атрымалася, глядзіце ў чарговым выданні «Загадак беларускай... Болей »