- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Баранавічы сёння – другі паводле велічыні горад Берасцейскай вобласці, места з развітаю прамысловасцю і ўніверсітэтам. А яшчэ 150 гадоў таму тут была толькі маленькая вёсачка і шляхецкі фальварак. Што спрычынілася да хуткага развіцця Баранавічаў? Якую іншую назву мог атрымаць горад? Гісторыя Баранавічаў... Болей »
Іказнь – ціхая мясціна, паўз якую можна праехаць па трасе, нічога асаблівага не заўважыўшы, акрамя макавак касцельных ды царкоўных вежаў. А тут калісьці стаяў грозны замак, які сцярог межы Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы Іказнь была немалым мястэчкам: на пачатку XVII ст. тут жылі каля 600... Болей »
Існуе шмат гіпотэзаў наконт паходжання славянаў. Засталося толькі знайсці доказы, які пацвердзяць адну і абвергнуць іншыя. Менавіта дзеля гэтага ў Рэчыцкім раёне каля вёскі Гарошкаў вядуцца раскопкі Зарубінецкай археалагічнай культуры. Вёска Гарошкаў не толькі радзіма паэта Анатоля Сыса. Тут археолагі... Болей »
Распавядаем, як ствараўся беларускі нацыянальны сцяг і чаму былі абраныя менавіта такія колеры. У 1918-м – апошнім годзе Першай сусветнай вайны, калі развальваліся імперыі, паднявольныя народы пачалі дэклараваць свае незалежныя дзяржавы. Адпаведна, ствараліся і новыя дзяржаўныя сімвалы – гербы і сцягі.... Болей »
У Магілёва былі складаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая пазней пачала называцца Расеяй. З аднаго боку – выгодныя гандлёвыя сувязі, праз якія горад багацеў, і свядомасць аднаверства, бо Магілёў моцна трымаўся праваслаўя. З другога, – Магілёў ад XVI ст. акружаўся ўсё больш магутнымі абарончымі... Болей »
Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрным краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай... Болей »
За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальны друкаваны орган пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты. Небяспеку агітацыі па-беларуску... Болей »
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». З такімі словамі Тадэвуш Рэйтан кінуўся на падлогу на паседжанні сойму, каб уратаваць ад падзелу Рэч Паспалітую. Дзякуючы гэтаму ўчынку ён трапіў не толькі ў гісторыю, але і на вядомую кожнаму паляку карціну Яна Матэйкі. А паходзіў Тадэвуш Рэйтан з-пад Ляхавічаў.... Болей »
Верхні горад, Верхні Рынак, Высокае места – назва ўнікальнага раёну Менску, гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы. Ужо ў канцы XV ст. Менску было цесна і нязручна на нізкай і балоцістай пойме Нямігі і Свіслачы. Пачынаўся агульнаеўрапейскі дэмаграфічны і гаспадарчы ўздым. Горад актыўна разрастаўся на... Болей »
Вялікім і слаўным горадам Магілёў стаў у эпоху Вялікага княства Літоўскага. Напачатку Новага часу ён быў другім па велічыні ў краіне пасля сталічнай Вільні. І хоць Магілёў не меў такой слаўнай сярэднявечнай гісторыі, як Полацк, Смаленск ці Віцебск, ягоныя жыхары напоўніцу скарысталіся сваім геаграфічным... Болей »