- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга — гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, зама-лёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра багатую гісторыю Смаргонскага краю, знакамітых людзей, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзелена падзеям Вялікай Айчыпнай вайны.... Болей »
Надзвычай цікавым, бурлівым жыццём жыла беларуская Вільня ў міжваенным часе. Сведка і актыўны ўдзельнік беларускага культурнага жыцця ў Вільні 20-30-х гг., беларускі выдавецкі работнік і журналіст Янка Багдановіч у сваёй кнізе дзеліцца ўспамінамі пры перажытыя гады, пра дзейнасць Віленскай беларускай... Болей »
„И рече Святополк, яко: Поведал ми Давыд Игоревич, яко Василко брат ти убил Ярополка, и тебе хощет убити и заяти твою волость, Туров и Пинск, и Берестий...” Так у сувязі з пагрозай захопу князем Васількам Расціславічам Церабоўльскім, пад 1097 г . у летапісе ўпершыню прыгадваецца Пінск. Гэтыя падзеі адбываліся... Болей »
У кнізе з пазіцыі дасягненняў сучаснай навукі прааналізаваны ўсе найважнейшыя этапы гісторыі краіны – ад засялення яе тэрыторыі чалавекам, фарміравання беларускага этнасу, беларускай мовы, праз развіццё яе гісторыі, асветы, навукі, культуры, асноўных відаў мастацтва, рэлігіі і да ўтварэння беларускай... Болей »
Калектыўная манаграфія прысвечана даследаванню ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння мовы і культуры аднаго з найбуйнейшых рэгіёнаў рэспублікі – Беларускага Паазер’я. Ахоплівае розныя аспекты функцыянавання мовы і духоўнай культуры ў рэгіёне: гісторыю вывучэння народнай лексікі, традыцыі мастацкай культуры, пытанні... Болей »
У выданні ў алфавітным парадку ўключаны звесткі пра газеты 398 найменняў, якія выдаваліся на тэрыторыі Беларусі у 1917-1941 гадах, газеты-аднадзёнкі і газеты, якія выходзілі па-за межамі Беларусі. У апісанне кожнага артыкула ўваходзіць назва газеты, інфармацыя пра выдавецкую арганізацыю, месца і час... Болей »
Гэтая кніга – жыццяпіс вядомага ў замежжы дзеяча беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння Мхася Паўлавіча Белемука, аўтара шматлікіх гістарычных артыкулаў, ганаровага сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Доўгі шлях Міхася Белемука, ад глухога кутка Берасцейшчыны ў Беларусі да гораду... Болей »
Гэтая кніга распавядае пра гісторыю аднаго з шматлікіх паселішчаў Беларусі – вёскі Хацюхова Крупскага раёна Мінскай вобласці – ад сярэдзіны ХV ст. да 1918 г. Шматбакова асветлена жыццё ўладальнікаў вёскі і яе насельнікаў, сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і культурны стан паселішча на розных гістарычных... Болей »
У кнігу ўвайшлі ўспаміны блізкіх, вучняў і калег, дакументы з асабістага архіва сям’і выдатнага геолага Георгія Фёдаравіча Мірчынка (1889-1942). Прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра ўклад Г.Ф.Мірчынка ў развіццё навукі, дадзена прадстаўленне пра яго, як пра асобу. Разлічана на шырокае кола чытачоў... Болей »
Гэтае выданне – першая спроба ў беларускай гістарыяграфіі паказаць поўную, аб’ектыўную і цэласную карціну палітычных рэпрэсій 20-50-х гадоў на Беларусі. У кнізе шырока выкарыстаны і ўпершыню прапануюцца чытачу невядомыя раней архіўныя дакументы, у тым ліку і з архіваў КДБ, па праблеме палітычных рэпрэсій.... Болей »
Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу.... Болей »
Кніга асвятляе багатую гісторыю Кобрыншчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых... Болей »
З’яўляючыся прыкметнай з’явавай грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі 1920-х гадоў, беларусізацыя выступала адначасова і як афіцыйная партыйная, і як дзяржаўная палітыка. Дакументы і матэрыялы, якія падаюцца ў зборніку, паказваюць сутнасць, накірункі, змест, шляхі распрацоўкі, формы і метады ажыццяўлення... Болей »
Вельмі сімвалічна, што І і ІІ з’езды беларусаў краін Балтыі і ІІІ канферэнцыя адбываліся там, дзе доўгія гады месціліся Беларуская гімназія, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларускае навуковае таварыства, рэдакцыі выданняў, ТБШ. Тут і сцены дапамагаюць. У сваім выступленні акадэмік Р. Гарэцкі згадаў... Болей »
Разглядаюцца пытанні арганізацыі гістарычных даследаванняў па дадзенай праблеме, стан і выкарыстанне архіўных крыніц, аналізуюцца працы беларускіх і замежных гісторыкаў па пытаннях барацьбы супраць нямецкіх захопнікаў, акупацыйнага рэжыму, вызначаецца ступень вывучанасці праблемы, кірункі далейшага навуковага... Болей »
Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер... Болей »
Кніга - гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак. артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра гісторыю Міншчыны. яе знакамітых людзен, герояў ратнай і працоўнай славы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікан Айчыннай і другой сусветнай... Болей »