mp3
Кіркевіч Алесь, Самурай

Самурай

апавяданні

Кіркевіч Алесь

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Болынасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай. Болей »


mp3
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »


mp3
Гапееў Валеры, Ноч Цмока

Ноч Цмока

Раман

Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу… Болей »


mp3
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча

Арлоў Уладзімір

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Ле... Болей »


mp3
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Болей »


mp3
Федарэнка Андрэй, Жэтон на метро

Жэтон на метро

раман

Федарэнка Андрэй

Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання. Болей »


mp3
Аркуш Алесь, Сядзіба

Сядзіба

раман

Аркуш Алесь

«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Болей »


mp3
Геніюш Ларыса, Птушкі бяз гнёздаў

Птушкі бяз гнёздаў

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »


mp3
Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля

Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... Болей »


Каліноўскі Валер, Справа Бяляцкага

Справа Бяляцкага

Каліноўскі Валер

Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла, сядаюць побач. Два незнаёмыя беларусы — у розных канцах вагона. Беларусы — індывідуалісты, ім не ўласьцівая абшчыннасьць. Для іх не... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя