be
mp3

Гэй Бэн Гіном

Някляеў Уладзімір
Раман

«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная». Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера - Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць. Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім: «Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным». Выдавецтва папяровай версіі - Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе. Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.

:
::
00:00
00:00
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьсменнікаў
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2025
  • Рэдактар: Дробыш Крысціна
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьсменнікаў
  • Памеры: 28:00:24
  • ISBN: 978-83-67937-68-9
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Audiobook
  • Copyright: © 2025 by Уладзімір Някляеў, Алег Удаляеў - музыка, Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытаюць: Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш. Музыка: Алег Удаляеў
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org