- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах пачаўся з падарункаў гораду. Ранкам 6 верасня адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкаму абразу Божай Маці. Гранітны анёл упрыгожыў плошчу каля царквы ў гонар абраза. Памер каменнага анёла, які выкананы з пакастоўскага граніту - 3 х 2... Болей »
Беларуская мова выходзіць на вуліцы. На вуліцах Менска ў рамках праекта "Родныя даты" з'явіліся білборды з выявай асветніцы Ефрасінні Полацкай. Вялізныя партрэты (8,4 і 6,3 метра) размешчаныя ў розных раёнах горада - на вуліцах Сурганава, Карла Лібнехта, на МКАД. Апроч стылёвай выявы самой святой, на... Болей »
175 гадоў з дня нараджэння Яна Карловіча. Карловіч Ян Аляксандр (28.5.1836, в. Субартоніс Алітускага пав., Літва - 14.6.1903), лінгвіст, этнограф, фалькларыст, музыказнавец. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1887, член-карэспандэнт 1877). Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1857). Вучыўся ў Парыжы і Гайдэльбергу... Болей »
135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака. Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю, заснавальнік беларускай мастацкай фатаграфіі - Ян Булгак (Jan Brunon Buihak) нарадзіўся 6 кастрычніка 1876 года на Наваградчыне ў в. Асташын. Да 1912 г жыў у вёсцы Перасека Менскага павету Вывучаў філалогію ў Кракаве. У... Болей »
Казімір (Казімер) СВАЯК, сапр.: Канстанцін СТАПОВІЧ (СТЭПОВІЧ) (12 (24) лютага 1890, в. Барані Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 6 мая 1926, Вільня) — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт. Нарадзіўся ў сям'і селяніна-паўвалочніка Мацея... Болей »
Уладзімір Барысавіч КАРПАЎ (26 лютага 1912, г. Хвалынск, цяпер Саратаўская вобласць Расіі — 6 жніўня 1977), беларускі пісьменнік, крытык. Нарадзіўся ў сям’і зем-скага лекара. У час голаду на Паволжы (1921) пераехаў ра-зам з маці на Гомельшчыну ў вёску Елча (цяпер Брагінскі р-н). З 1929 г. працаваў рабочым... Болей »
"БАЦЬКАЎШЧЫНА", згуртаванне беларусаў свету. Засн. 6.3.1990 у Менску прадстаўнікамі творчай і тэхнічнай інтэлігенцыі Беларусі. На ўстаноўчай канферэнцыі 10 - 11.9.1990 прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх (апрача Крымскага) беларускіх зямляцтваў і суполак з рэспублік СССР, беларускіх арганізацый з Беластоцкага... Болей »
Сёлета Будслаўскі фэст, на які сабраліся некалькі тысяч вернікаў, праходзіў пад дэвізам "Марыя каралева сям'і." 5 ліпеня адбылася прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі. 6 ліпеня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі прысвяціў сваё выступленне тэме абароны сям'і і сямейных каштоўнасцяў. У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп... Болей »
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаўКасцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову энцыклікі Папы Фран- цішка "Dilexit nos" (з лацінскай мовы - "Палюбіў нас"). Гэта чацвёртая энцыкліка Папы Францішка, апублікаваная... Болей »
11 лістапада ў Мірскім замку адбылася прэзен-тацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя, паведамляе polymia.by. У рамках культурнага праекта "Даследаванне і факсімільнае выданне помніка беларускай пісьменнасці Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя" была створана факсімільная копія... Болей »
17 лістапада ў Доме кіно стартаваў XXIX Менскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кінафестываль стартуе адначасова ва ўсіх гарадах-удзельніках. Адкрые яго фільм "Кіношнікі". - Мы выставілі ў конкурс наш дэбютны фільм "Кіношнікі". Усіх запрашаю. Сёння амаль 90 экранаў... Болей »
У рамках праекта "Кола часу" у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" адбылася цікавая і вельмі пазнавальная анімацыйная праграма "Піліпаўскія вечары". На Гарадзеншчыне час вячорак адкрываўся з пачаткам Піліпаўскага паста, і адной з назваў такіх... Болей »
21-22 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) праходзіла 88-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Як афіцыйна паведамлялася раней, у восеньскім пасяджэнні беларускага каталіцкага епіскапату ўзялі ўдзел Старшыня... Болей »
Дзяржаўная ўстанова культуры "Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы" выпусціла інфармацыйна-краязнаўчы буклет “Краязнаўчы каляндар Лідчыны на 2024 год”. Складальнік: Г.Р. Курбыка - галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Рэдактар: А.А. Быстрыцкая - намеснік дырэктара Лідскай... Болей »
Як паведамляецца на сайце каталіцкіх скаўтаў у Беларусі catholic-scouts.by, некалькі тыдняў таму ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме дзяўчына Пілар запаліла Бэтлеемскі агонь. Незвычайным фактам з'яўляецца тое, што за ўсю сваю гісторыю, якая налічвае ўжо больш за 35 гадоў, ніколі не здаралася, каб агонь... Болей »
Ліда - адзін са старажытных гарадоў Беларусі. Першая згадка пра яго адносіцца да 1323 года. У гэтым годзе Ліда адсвяткавала 700-годдзе. За сем стагоддзяў у горадзе адбылося шмат значных падзей, імёны многіх лідзян увайшлі ў гісторыю горада і сёння вядомы далёка за яго межамі. 20 снежня 2023 года ў канферэнц-зале... Болей »
Званне культурнай сталіцы 2023 года ў Слуцку было даказана не толькі выставамі і канцэртамі, піша "Мінская праўда". Год пакінуў свой след і ў Цэнтры банкаўскіх паслугаў № 615 Беларусбанка, дзе супрацоўнікі змянілі дзелавы стыль адзення на строі ў народным стылі. Начальнік аддзела продажаў рознічных банкаўскіх... Болей »
Пра стагоддзе з дня нараджэння свайго мужа, беларускага пісьменніка Алеся Савіцкага, нагадвае яго 89-гадовая ўдава Людміла Барысаўна Савіцкая, былы дзіцячы кардыёхірург. 54 гады пражыла яна разам з Алесем Ануфрыевічам, і да гэтага часу яна беражліва захоўвае ўсе ягоныя лісты і рукапісы. Успамінае, як... Болей »
15 студзеня на сцэне Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых дзеячаў творчай сферы рэгіёна. Прэміі імя А.І. Дубко Гарадзенскага аблвыканкама "За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтвы" ўручаны 13 прадстаўнікам вобласці. Удзел у мерапрыемстве прынялі... Болей »
20 студзеня ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў экуменічнае набажэнства. У супольнай малітве, да якой далучыўся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, узялі... Болей »