be

Пошук

"valery-marakow-marakow-leanid" Вынікі:
Уступны экзамен
epub

Уступны экзамен

Апавяданне
Гапееў Валеры

Усе адзінаццаць год вучобы ў школе ў Андрэя жыло гэтае хваляванне — хваляванне перад чыстай старонкай сшытка. Ён ўвесь час быў унутрана перакананы, што ад таго, як ён напіша самую першую літару, будзе залежаць канчатковы вынік усяго напісанага. Андрэй хвалюецца і цяпер — сёння апошні ўступны экзамен... Болей »

Чырвоны радок
epub

Чырвоны радок

Апавяданне
Гапееў Валеры

Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі... Болей »

Адарваны гузік
epub

Адарваны гузік

Апавяданне
Гапееў Валеры

Цяпер я зрэдку бываю дома, іншы год і аднаго разу не даводзіцца наведаць неяк незаўважна пастарэўшых і ссівеўшых бацькоў. Але ўжо колькі гадоў запар, калі аўтобус падвозіць мяне да Доўска, і я іду на спадарожную машыну, прыпыняю ў гэтым месцы крок. Хутка, каб зусім не спыняцца, абглядваю вялікі лапік... Болей »

Абсалютнае жаданне
epub

Абсалютнае жаданне

Апавяданне
Гапееў Валеры

Чараўнік быў звычайны. З невялікай, клінам, сівой барадою, з дзіцячымі блакітнымі вачыма і сумнаватым, праніклівым позіркам. Ён быў за шклом у будцы гадзіннікавага майстра, якога (так казалі) пасадзілі за нешта на тым тыдні. Замест аб’явы “Майстар хварэе” была напісана сінім алоўкам нетаропкімі роўнымі... Болей »

Урокі першага кахання
epub

Урокі першага кахання

Аповесці
Гапееў Валеры

У цэнтры кнігі – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту. Для старшага школьнага ўзросту. Кніга складаецца з трох аповесцей: “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”, “Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці”... Болей »

Вольнэры

Вольнэры

Прадвесце
Гапееў Валеры

Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну... Болей »

Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS
pdf

Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS

Хроніка красы і змагання. 1995-200?
Дранчук Валеры

Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі... Болей »

Гісторыя БССР у крыптаграмах
pdf

Гісторыя БССР у крыптаграмах


Гнеўка Мікалай, Жаўнерчык Валеры

Кніга ўключае зашыфраваныя вершаваныя і празаічныя тэксты, якія маюць адносіны да гісторыі і культуры беларускага народа. Адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.... Болей »

Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял
pdf

Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял


Пазьняк Зянон, Буйвал Валеры

Збор аўтарскіх артыкулаў, успамінаў, матэр’ялаў, фатаграфіяў і перадрукаў пасьвечаны тэме абароны Курапатаў ад зьнішчэньня антыбеларускім рэжымам. Разглядаецца пэрыяд адкрыцьця Курапатаў і ўзьнікненьне Народнага Мэмарыялу Курапаты „Лес крыжоў” ў пачатку ХХІ стагоддзя. Апісана дзейнасьць энтузіястаў Кансэрватыўна-Хрысьц... Болей »

Два на два

Два на два

Ахроменка і Клімковіч: Дзень памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Чаму ў Беларусі не існуе афіцыйнага музею памяці ахвяраў сталінскага тэрору? У календары беларускіх афіцыйных датаў няма Дня памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. А ўшаноўваюць памяць грамадскія актывісты, незалежныя гісторыкі, але не дзяржава. Гасцьмі чарговай перадачы «Два на два» былі пісьменнікі... Болей »

Два на два

Два на два

Гэтыя выбары ў ЗША – анамальныя. Што будзе з Беларуссю?
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Гілары Клінтан або Доналд Трамп? Адказу на гэтае пытанне сёння чакаюць не толькі ў ЗША, грамадзяне якіх абіраюць сабе новага прэзідэнта. Пасада кіраўніка наймацнейшай краіны свету, акрамя аўтаматычнага трапляння ў топ-ліст найбольш уплывовых людзей планеты, азначае, сярод іншага, і характар уплыву ЗША... Болей »

Два на два

Два на два

Пратэсты на вуліцах: заставацца ці сыходзіць?
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Хто сказаў, што адзін у полі – не ваяр? Хоць беларускія вуліцы і пачынаюць пакрысе забываць шматтысячныя пратэсты, аднак канчаткова ставіць крыж на вулічным змаганні з рэжымам Лукашэнкі заўчасна. Хутчэй, гаворка – пра змену фармату. Больш за 10 тыс. подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу... Болей »

Два на два

Два на два

Што яшчэ прынясе лібералізацыя?
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Абранне дзвюх дэпутатак ад дэмакратычных сіл у беларускі парламент само па сабе ўжо сталася парушэннем стабільнай дагэтуль формулы палітычнага жыцця ў Беларусі, паводле якой Аляксандр Лукашэнка абвяшчае чарговыя выбары, апазіцыя ў апошні момант пачынае сварыцца міжсобку, удзельнічаць у тых выбарах ці... Болей »

Два на два

Два на два

Слуцкі збройны чын – першая вялікая бітва за незалежнасць Беларусі
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Часам параза можа быць ня менш слаўная за перамогу. Сярод найважнейшых датаў у гісторыі нашае Бацькаўшчыны адно з цэнтральных месцаў нароўні з пераможнай бітвай пад Воршай займае і Слуцкі збройны чын. Антыбальшавіцкае паўстанне на Случчыне. Госці – кандыдат гістарычных навук, даследніца гэтай падзеі... Болей »

Два на два

Два на два

Ці зможа Лукашэнка ўтрымаць незалежнасць Беларусі?
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Канец года – самы час думаць пра нешта святочнае і прыемнае. Аднак спакойны Новы год ды Каляды прынамсі ўладам Беларусі могуць толькі мроіцца. Адносіны з усходнімі суседзямі ды па сумяшчальніцтве галоўнымі спонсарамі афіцыйнага Менску чарговы раз азмрочаныя паліўнай ды харчоваю войнамі. І пагатоў Крэмль... Болей »

Два на два

Два на два

«Хто зйів моє мясо?» – з гэтага лозунгу пачаўся развал СССР
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Развал СССР быў найвялікшай геапалітычнай катастрофай?! Не! Само існаванне СССР было катастрофай! У камуністычным светлым горадзе Светлагорску ўнук забівае бабулю толькі за тое, што яна збірала бутэлкі. Такое магло быць толькі ў Савецкім Саюзе. Госці – Сяргей Ваганаў, журналіст, і Віктар Ярашук журналіст... Болей »

Два на два

Два на два

Эксперт: Лукашэнка хоча пусціць у Беларусь буйныя еўрапейскія прадпрыемствы
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Адная з найбольш заўважных праграмаў на «Белсаце». Не ў апошнюю чаргу гэтая заўважнасць вынікае з таго, што аўтараў праграмы, дваіх журналістаў, найперш цікавіць грамадска-палітычная значнасць і маральны кошт дыскутаваных пытанняў. Гэта гарантуе вастрыню і глыбіню размовы.Аўтары абралі няпросты шлях... Болей »

Два на два

Два на два

Новыя беларускія медыі: мы ўжо не хочам нарывацца
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Ці памерла журналістыка ўслед за Вільняй і ці ў стане заклікі ў інтэрнэце разварушыць беларусаў? І што рабіць беларускім інтэрнэт-СМІ ў эпоху расейскай парпаганды па тэлебачанні? Саша Раманава (kyky.org) і Антон Матолька (@Motolko), вядомыя асобы беларускай медыйнай прасторы, у тэледыскусіі «Два на два»:... Болей »

Два на два

Два на два

Эксперт: Прафашысцкая мода ў Беларусь прыходзіць з Расеі
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Беларусь застаецца неабароненай ад імперскіх, радыкальных, ксенафабічных, фашысцкіх ідэяў. Дзяржава стварае наратыў, які не базуецца на павазе, свабодзе індывіда, роўнасці ўсіх. У нас няма рэальнага механізма абароны правоў чалавека. Гэта між іншага праблема адукацыі. Нават на юрыдычных факультэтах у... Болей »

Два на два

Два на два

«Калі чыноўнік малады, ён ахвотней ідзе на кантакт»
Мажэйка Павал, Руселік Валеры

Амаль 80 % жыхароў Беларусі жывуць па – за межамі менскай кальцавой, між тым асноўнае жыццё краіны сканцэнтраванае менавіта ў сталіцы. Тут традыцыйна большыя заробкі, лепшы выбар і якасць медычных ды іншых паслугаў, адукацыя, сюды ж ідзе і бальшыня інвестыцыяў, што трапляюць у Беларусь. Між тым, як вядома... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org