- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не ведаю, у чыёй хворай галаве з’явілася думка разганяць пенсіянераў, дый ведаць не хачу. Тое, што ўсе пабачылі 12 кастрычніка, калі немаладым людзям здаровыя дзецюкі распылялі газ у твар і стралялі, проста не мае цэнзурнай назвы. Што далей? Дзяцей у кайданкі? Было. Не было пакуль канцлагераў ды газавых камер.... Болей »
Незалежна ад таго, чым скончыцца гэты год, і ад таго, калі ў нас зменіцца ўлада (хутка), 2020-ты ўжо стаў лёсавызначальным у гісторыі нашай краіны. На працягу гэтага года Беларусь літаральна не выпадала з топу сусветных навін, і адбывалася гэта, дый адбываецца, вельмі цікавым чынам. Спачатку была эпапея... Болей »
Дзяржава, якая парушае прынцыпы і ганьбіць каштоўнасці цывілізаванага грамадства, — у любым разе нежыццяздольная. 25 кастрычніка ў Гродне затрымалі доктара гістарычных навук Аляксандра Краўцэвіча. Раніцай 26 кастрычніка з ланцуга салідарнасці амапаўцы забралі паэта і барда Эдуарда Акуліна. У гэты ж дзень... Болей »
Ужо каторы нумар на першай старонцы «Новага Часу» вы маглі бачыць цудоўныя фотаздымкі нашых карэспандэнтаў. Але гэтым разам вы бачыце фота саміх журналістаў. Тры фотакоры «Новага Часу» — Дзмітрый Дзмітрыеў, Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла — былі затрыманыя 1 лістапада. Затрыманыя, бо сумленна рабілі... Болей »
Краіну атачылі «людзі» ў чорным, аліўкавым і яшчэ невядома ў якім колеры. Балаклава як індульгенцыя. Дручок як матыватар. Крык і мацюкі замест песень і дзіцячага смеху. Гвалт і беззаконне навокал. Гэта ўсё ёсць. Няма страху, няма адчаю. Тысячы затрыманых, тысячы збітых, сотні знявечаных. Мільёны нескароных.... Болей »
Калі мы ўсвядомім, што выходзім не проста паказаць, як нас шмат, а засведчыць, што будзем стаяць да канца, — тады пераможам. Чалавек становіцца дарослым, калі пачынае браць на сябе адказнасць за свае ўчынкі. Бо наша жыццё, а таксама тое, што адбываецца вакол нас, — гэта цалкам нашая зона адказнасці. Нас... Болей »
Зрэзаць бел-чыровона-белыя стужкі з плота, спілаваць дрэва, на якім вывешваюць сцяг, скрасці чужую вопратку, бо яна «няправільнага колеру», раскідаць знічкі, звольніць нязгодных, адлічыць свавольных… Збіць, пасадзіць за краты, забіць… Забараніць спяваць, думаць, дыхаць… Барацьба з колерамі, сімваламі... Болей »
Вялікая група насельніцтва робіцца народам тады, калі праходзіць свой унікальны шлях. Той шлях, па якім не хадзіў ніхто дагэтуль у гісторыі. Утварэнне БССР не было ўнікальнай падзеяй — яно капіявала тое, праз што прайшлі іншыя 15 саюзных рэспублік. Не быў самасным і 1991 год, у нейкім сэнсе мы прайшлі... Болей »
Не ведаючы, як задушыць прагу людзей да волі, справядлівасці і лепшага жыцця, улада з новай сілай пачала змагацца са сцягамі. Іх зрываюць і топчуць, вырубаюць з-пад ільду і высякаюць з дрэваў, зафарбоўваюць і затынкоўваюць, зразаюць і выпальваюць. За іх штрафуюць і саджаюць на суткі. Але кожны дзень... Болей »
Шаноўныя чытачы! Вы трымаеце ў руках перадапошні нумар 2020 года. Года, які без перабольшвання можна назваць эпахальным у гісторыі Беларусі. Гэты год мы былі з вамі разам. Мы імкнуліся рабіць сваю працу сумленна і з кожным нумарам прыносіць у ваш дом не толькі свежую інфармацыю, але і надзею на лепшую... Болей »
Ёсць такое выслоўе-праклён, які зазвычай прыпісваюць кітайцам: «Каб ты жыў у цікавыя часы!» Насамрэч, гэты «праклён» выдумаў брытанскі дыпламат Х’ю Нэтчбул-Х’юджэс, які быў паслом Вялікабрытаніі ў Кітаі з 1936 па 1937 гады. Тым не менш, мы сапраўды жывём у цікавы час, у час пераменаў. Наступны, 2021-ы... Болей »
Пачынаць новае жыццё прасцей за ўсё з 1 студзеня: прачнуўся, зрабіў зарадку, прыняў кантрасны душ і... перагарнуў старонку мінулага. І як пасля гэтага не абвясціць 2021-ы Годам народнага адзінства? Я шчэ жывы класік неяк адзначыў, «што ідэя, кінутая ў масы, — гэта дзеўка, кінутая ў полк». Справядлівасць... Болей »
Наперадзе яшчэ адзін няпросты год. Але мы ўжо ведаем, якая ўзнагарода нас чакае, калі пройдзем праз усе выпрабаванні. І мы гатовыя да гэтага. Новы 2021-ы год беларусы сустрэлі сапраўды па-новаму. 31 снежня ў 23.34 (менавіта па такім артыкуле Адміністрацыйнага кодэкса ў 2020-м адседзелі суткі і атрымалі... Болей »
Вы, канешне, усе ўжо ведаеце: у траўні-чэрвені «Мінск-Арэна» будзе стаяць пустая. Ну, магчыма, туды заедзе з канцэртам якінебудзь Стас Міхайлаў ці завітае з чосам Валерый Сюткін — гэтым без розніцы, дзе збіраць грошы, якія не пахнуць. Розніцу адчула сусветная — і не толькі хакейная — супольнасць. І ў... Болей »
«Калідор дубінак»: шлях беларускіх уладаў. Даклад аб паліцэйскім гвалце», так называецца дакумент — вынік расследавання, праведзенага ў Беларусі юрыстамі Камітэта супраць катаванняў з 22 жніўня да 12 лістапада 2020 года. У ім падрабязна апісаныя справы трынаццаці грамадзян, якія, як і сотні іншых, пацярпелі... Болей »
Беларускі рэжым імкліва ператвараецца з аўтарытарнага ў таталітарны. Наўрад ці наверсе ведаюць, у чым адрозненне гэтых тэрмінаў, але там дакладна ведаюць, што, калі атрымаецца аднавіць кантроль, можна будзе яшчэ крыху пратрымацца. Калі яшчэ пару гадоў таму ўлада рэгламентавала толькі нашы знешнія паводзіны... Болей »
Колькі ў Беларусі журналістаў незалежных медыя? Крыху больш за тысячу. Колькі разоў са жніўня 2020 года незалежных журналістаў затрымлівалі? Амаль пяцьсот. На сённяшні дзень за кратамі 11 незалежных журналістаў. Прычым 9 з іх — па крымінальных артыкулах. Проста задумайцеся наконт гэтых лічбаў. Першы... Болей »
Раніца 16 лютага пачалася для беларускіх незалежных журналістаў і праваабаронцаў не з кавы. Па ўсёй краіне пранёсся шквал ператрусаў — як у офісах, так і ў прыватных кватэрах. Ад сёмай гадзіны раніцы ў сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых актывістаў праходзілі... Болей »
Раман Руткоўскі, герой відэа, на якім хлопец уцякае ад затрымання на таксі, распавёў «Салідарнасці», што з ім адбывалася апошнія месяцы. Яшчэ нядаўна 19-гадовы Раман Руткоўскі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры, марыў стаць трэнерам па самба і адкрыць свой клуб. — У мяне ўсё было... Болей »
Чарговы прысуд за праўду. Каця Барысевіч — паўгода, яна будзе за кратамі яшчэ некалькі месяцаў. Арцём Сарокін — 2 гады з адтэрміноўкай на год. У калідоры суда людзі радаваліся вызваленню Арцёма. «Я пачула апладысменты, мне гэта не зразумела, — сказала пасля суда галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава.... Болей »