- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нумар прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай... Болей »
Нумар прысьвечаны старажытнаму і сучаснаму Полацку. У выпуску: манаграфія Дарыюша Купіша "Полацак 1579", кніга Юркі Віцьбіча "Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г.", артыкулы Васіля Вароніна "Палачане: забытая памяць пра мора", Андрэя Янушкевіча "Загадкі выправы Івана Грознага на... Болей »
Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі... Болей »
Тэматычны зборнік "Брэсцкая унія 1596 г.: гісторыя і куяьтура" змяшчае матэрыялы ўдзельнікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбылася 18-19 верасня 1996 г. у г. Брэсце з нагоды 400-годдзя падзеі. У зборнік уключаны матэрыялы вядомых навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны.... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў... Болей »
Хто мы? Адкуль? Гэтыя пытанні нязменна паўстаюць перад кожным пакаленнем. Беларуская зямля заўсёды нараджала таленты — выдатных ваяроў, навукоўцаў, палітыкаў, творцаў. Вяртанне да вытокаў — вось галоўная ідэя кнігі. Чытача чакае сустрэча з Рагнедай, Усяславам Чарадзеем, Ефрасінняй Полацкай, Войшалкам... Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д.... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей. На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд... Болей »
Палітычная сфера — адно з вядучых спецыялізаваных выданняў па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Мэтай выдання з’яўляецца задавальненне патрэбаў шырокай акадэмічнай супольнасці ў публікацыі вынікаў... Болей »
Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім... Болей »
З 1998 г. Грамадская ініцыятыва “Блізкая гісторыя” пры Грамадскім аб'яднанні Дыярыуш” праводзіць конкурсы па сучаснай гісторыі для моладзі Беларусі. Удзельнікаў конкурсаў "Блізкая гісторыя" яднае любоў да Радзімы, неабыякавасць да людзей, да іх мінулага і сучаснасці, імкненне да актыўнай грамадзянскай... Болей »
У зборніку змешчаны артыкулы, у якіх асвятляюцца праблемы скарыназнаўства, разглядаюцца пытанні беларускай дыялекталогіі і фалькларыстыкі, розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы, міжмоўнай камунікацыі і моўных кантактаў, а таксама асаблівасці перакладу і інтэрпрэтацыі тэкстаў, стылістыка мастацкага... Болей »
Помню, у далёкім, здаецца, яшчэ дашкольным маленстве была ў нас такая гульня не гульня — хутчэй, першыя пробліскі, раннія парасткі будучай жыццёвай філасофіі, — гэта калі пыталі адзін у аднога: «Якая ў цябе наперадзе радасць?» Недасведчаным тлумачылі — вось мяне, напрыклад, матка бярэ з сабою ў нядзелю... Болей »
Гісторыя Гародні асвятляецца ва ўспамінах жыхароў горада, якія былі сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі многіх падзеяў жыцця горада ў мінулым стагоддзі. Успаміны перамяжоўваюцца гістарычнымі даведкамі і ілюстрацыямі. Першы выпуск альманаха складаецца з трох раздзелаў "Гародня ў другой сусветнай вайне.... Болей »
* Аспінвол Марк, Даследуючы Брытанію * Браўн Арчы, Палітычная навука ў СССР * Егоров Андрей, Массовые политические акции в Беларуси: проблемы анализа * Іваноў Уладзіслаў, Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў * Калівас Андрэас, Тыранія дыктатуры: Калі грэцкія тыраны сустрэліся... Болей »
У зборніку змяшчаюцца матэрыялы, якія асвятляюць асобныя пытанні беларуска-французкага архівазнаўства, крыніцазнаўства і гістарыяграфіі. Матэрыялы раскрываюць новыя падыходы па праблемах гісторыі архіўнай справы, а таксама айчыннага крыніцазнаўства і гістарыяграфіі. Прызначаецца даследчыкам беларускай... Болей »
Спэцыяльны выпуск гарадзенскага альманаху Горад Сьв. Губэрта прысьвечаны актуальнай сытуацыі ў Гародні, якая датычыць зьнішчэньян старога гораду. Гародня за часы савецкага панаваньня страціла вельмі шмат гісторыка культурных каштоўнасьцяў, будынкаў, якія неразрыўна зьвязаныя з гісторыяй Гародні і Беларусі.... Болей »
Contents Elites Andrei Kazakevich. Tendencies of regional elites’ development in Belarus (Local elections’ results in 1999, 2003 and 2007) Internet politics Alexei Krivolap. Live Journal and a local newspaper in the 2007 election context Andrei Khrapavitski. The Analysis of Web Campaigning and Use... Болей »
Часопіс “Палітычная сфера” з'яўляецца вядучым спецыялізаваным выданнем па палітычных навуках у Беларусі. З 2005 года часопіс выходзіць з перыядычнасцю два разы на год. Падпіска не прадугледжвае перадаплаты, аплата ажыццяўляецца пасля атрымання нумара.... Болей »
Ў кожным навуковым даследаванні існуе патрэба адрозніваць асноўнае ад другараднага. У гэтай кнізе асноўным з'яўляюцца астранамічныя вылічэнні часу стварэння Апакаліпсіса. Новы метад вызначэння часу, прыкладзены да старой кнігі, прывёў, як гэта часта бывала ў навуцы, да нечаканага адкрыцця. І год, і дзень... Болей »