- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У слоўніку раскрываецца паходжанне каля 900 фразеалагізмаў, тлумачыцца іх сэнс. Першая частка выйшла ў 1981 г. У беларускай літаратурнай мове каля 6 тысяч фразеа¬лагізмаў. Вельмі многія з іх могуць быць супрацьпастаўлены адпаведным свабодным словазлучэнням, на фоне якіх яны ўспрымаюцца як разгорнутыя... Болей »
У кнізе змешчана адпаведна каля 8000 (Русско-белорусский словарь...) і 10 000 (Беларуска-рускі слоўнік...) найбольш ужывальных у справаводстве і архіўнай практыцы слоў і словазлучэнняў. Сярод іх значнае месца займаюць фінансава-эканамічная тзрміналогія, тэрміны па аўтаматызаванай сістэме кіравання, навуковай... Болей »
У кнігу ўключаны розныя ўстойлівыя словаспалучэнні, якія ў маўленні ўзнаўляюцца ў гатовым выглядзе, — прыказкі, фразеалагізмы, параўнанні, сабраныя на ўсходзе Беларусі, на Мсціслаўшчыне. Сярод гэтых адзінак нямала свежых, трапных, даскfналай мастацкай формы. У заключэнне падаецца падборка арыгінальнай... Болей »
У слоўнік уключан багаты лексічны матэрыял, сабраны на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Шырока паказана форма- і словаўтваральная сістэма гаворкі, яе выключна багатая сінаніміка і эмацыянальна-вобразная афарбоўка. Усяго пададзена і растлумачана каля... Болей »
Гэта кніга – працяг слоўніка, які выйшаў у 1981 г. пад гэтай жа назвай і ўключыў у сябе лексіку на літары А-Л, сабраную на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Шырока паказана форма- і словаўтваральная сістэма гаворкі, яе сінаніміка і эмацыянальна-вобразная... Болей »
Кніга з’яўляецца трэцяй, заключнай часткай збору дыялектнай лексікі. Папярэднія часткі выйшлі ў 1981 і 1983 гг. У слоўнік уключан багаты лексічны матэрыял, сабраны ў 50—80-х гадах на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных беларускіх і рускіх гаворак. Шырока паказана слова- і формаўтваральная... Болей »
Кніга 'з’яўляецца трэцяй часткай збору дыялектнай фразеалогіі. Яго першыя часткі — «I коціцца і валіцца» (1972) і «I сячэ і паліць» (1974). Матэрыял сабран на Мсціслаўшчыне — на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Усяго ў кнізе 1525 рэестравых артыкулаў на літары Р - Я. Варыянтаў... Болей »
У слоўнік уключан багаты лексічны матэрыял, сабраны ў апошнія дзесяцігоддзі на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Падаецца пераважна традыцыйная лексіка. Уключаны таксама розныя ўстойлівыя спалучэнні і звязныя тэксты. Усяго растлумачана каля 4000 слоў. Разлічан... Болей »
Гэтая кніга ўнікальная двойчы. Па-першае, упершыню ў фразеалагічна-парэміалагічнай практыцы створаны фразеалагічна-парэміалагічны слоўнік асобы, якой з’яўляецца былая жыхарка пасёлка Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варвара Аляксандраўна Грэцкая. І, па-другое, гэта фразеалагічна-парэміалагічная... Болей »
Аляксандр Антонавіч Крывіцкі — выбітны беларускі дыялектолаг, адзін з самых актыўных стваральнікаў “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы”, “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак”, “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа”, кіраўнік Беларускай нацыянальнай камісіі “Лінгвістычнага атласа Еўропы”... Болей »
Развіццё слоўнікавай справы без уліку традыцый, закладзеных у аснову прынцыпаў пабудовы дыялектнага лексікона, немагчыма. Але калі, базуючыся на вопыце папярэднікаў, прапануюцца новыя шляхі і спосабы падачы дыялектных абазначальных сродкаў, з улікам іх асаблівасцей, геаграфіі, то такі слоўнік адразу... Болей »
Звесткі энцыклапедычнага характару датычацца пераважна інфармацыі пра традыцыйную духоўную культуру палешукоў. Уявіць дыялектную лексікаграфію без моўных сродкаў, якімі абазначаюцца пэўныя духоўныя паняцці, этнаграфічныя рэаліі, у прынцыпе нельга. У тураўскім лексіконе мясцовыя артэфакты, адметнасці... Болей »
У слоўніку падаюцца мікратапонімы, сабраныя ў апошнія два дзесяцігоддзі ў розных раёнах Магілёўскай вобласці. Можа быць выкарыстаны пры сістэмным даследаванні беларускай мікратапаніміі, а таксама пры супастаўляльным вывучэнні мікратапанімічнага матэрыялу славянскіх моў. Раздічаны на навукоўцаў, студэнтаў... Болей »
Гэтая кніга — другая частка збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусі. Першая частка (А-Н) выйшла ў 1993 г. пад гэтай жа назвай. У кожным слоўнікавым артыкуле падаюцца тлумачэнні, неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Шырока паказана форма- і словаўтваральная сістэма гаворкі, яе эмацыянальна-вобразная... Болей »
У слоўнік уключана дыялектная лексіка, сабраная ў апошнія дзесяцігоддзі. У кожным слоўнікавым артыкуле даецца тлумачэнне слова, прыводзяцца неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Шырока паказана слова- і формаўтваральная сістэма гаворкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам. Адрасуецца... Болей »
Параўнанні надаюць мове яркасць, адметнасць і той непаўторны каларыт, які адрознівае адну мову ад іншай. Яны ўзбагачаюць гаворку за кошт сваёй здольнасці трапна і вобразна выяўляць сутнасць самых разнастайных з’яў. Прапанаваны слоўнік – вопыт найбольш поўнага збору ўстойлівых беларускіх народных параўнанняў.... Болей »
Prof. UW dr hab. Mikołaj Timoszuk należy do grona wybitnych polskich rusycystów i białorutenistów. Jest znakomitym leksykologiem i leksykografem, badaczem socjolektów rosyjskich, przekładów literatury religijnej na język białoruski oraz wschodniosłowiańskich dialektów Białostocczyzny. Mikołaj Timoszuk... Болей »
Выкладзены асноўныя звесткі па галоўных тэмах гістарычнай фанетыкі, што вывучаюцца ў курсе гістарычнай граматыкі беларускай мовы; прапанаваны заданні для выканання на практычных занятках і тэсты для самакантролю. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спе-цыяльнасці «Беларуская філалогія... Болей »
Вучэбна-метадычны дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай па сучаснай беларускай мове. У ім з улікам традыцый i новых тэарэтычных даследаванняў асвятляюцца раздзелы марфемікі, марфаналогіі і словаўтварэння, апісваецца словаўтварэнне назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў... Болей »
Кніга ўяўляе сабой інтэграваныя тэставыя заданні па мове i літаратуры, складзеныя паводле мастацкіх твораў, большасць з якіх вывучаецца ў школе. Адказы да ўсіх заданняў, іменны i прадметны паказальнікі спрыяюць зручнасці карыстання кнігай у час самастойнай падрыхтоўкі да экзамену. Паспяхова карыстацца... Болей »