- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
У перадачы: у Гародні презентавалі зборнік “Гарадзенскі палімпсест”; шосты з’езд Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” прыняў рэзалюцыю ў абарону беларускай мовы; а таксама рэцэнзію на кнігу Леаніда Маракова “Толькі адна ноч”. “Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі.... Болей »
У перадачы: памёр геніяльны ілюстратар беларускіх кніг Арлен Кашкурэвіч; пабачыла свет новая кніга Сяргея Дубаўца; а таксама рэцэнзію на кнігу Георгія Станкевіча “Мая зорка”. “Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы... Болей »
У перадачы: у Глыбокім прэзентавалі кнігу Люцыяна Шчаснага «Голас з рэзервацыі»; Андранік Антанян – пра гістрыю беларускіх кніжных збораў у Вільні; а таксама рэцэнзію на кнігу Адама Мальдзіса «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча». “Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі.... Болей »
У перадачы: на Мастоўшчыне адзначылі 110-годдзе паэта Міхася Явара; на Глыбоччыне 20-ы раз адбыўся пленэр у гонар мастака і пісьменніка Язэпа Драздовіча; а таксама рэцэнзію на кнігу Наталлі Галавач “На возеры Белым”. “Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні... Болей »
У перадачы: Ігар Кулікоў прэзентаваў сваю другую кнігу вершаў; выйшаў пяты нумар “Гарадзенскага палімпсесту”; а таксама рэцэнзію на кнігу Кастуся Тарасава “Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей”. “Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя... Болей »
“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў... Болей »
У перадачы пачуеце: Беларускае літаратурнае аб’яданне “Белавежа” адсвяткавала сваё 55-годдзе; у Глыбокім адбылася творчая сустрэча “Самародкі зямлі Глыбоцкай”; а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна “Амплітуда смерасці”. “Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі.... Болей »