- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
У навагодняй перадачы: віншаванні беларускіх літаратараў з Новым годам (Леаніда Дранько-Майсюка, Паўла Севярынца; Зміцера Вішнёва; Аксаны Спрынчан; Барыса Пятровіча ды Уладзіміра Арлова) і эсэ пра Новы год; а таксама пераднавагодняя гутарка з маладым празаікам і перакладчыкам Віталём Воранавым.... Болей »
У перадачы: Зміцер Вішнёў выступіў з лекцыяй пра Бу-Бам-Літ у Беластоку; аўтар кнігі “Рыцары і дойліды Гародні” сустрэўся з жыхарамі горада над Нёманам; снежня ў Новым Ляўкове Гайнаўскага павету адбыўся чарговы, трынаццаты, літаратурны семінар "Бязмежжа"; гутарка з маладым беластоцкім паэтам Юркам Буйнюком.... Болей »
Сёння ў перадачы: адбылася прэзентацыя электроннага варыянта бібліятэкі Адама Храптовіча; гутарку з беластоцкай пісьменніцай Мірай Лукшай; а таксама рэцэнзію на раман Аляксея Талстова “Бег”.... Болей »
Сёння ў перадачы пачуеце: у Менску адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы; гутарку з даследчыкам беларускай літаратуры XIX стагоддзя Міколам Хаўстовічам; а таксама рэцэнзію на кнігу Міхася Скоблы “Акно для матылькоў”.... Болей »
У перадачы пачуеце: у Беларусі адзначылі чарговы дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча; гутарку з Вольгай Жарнасек, якая абараніла ў Магілёўскім універсітэце дыплом па беларускаму мастацкаму самвыдату; а таксама рэцэнзію на кнігу Пятра Васючэнкі “Піраміда Ліннея”.... Болей »
У перадачы пачуеце: агляд новага нумару часопіса Arche; гутарку з гісторыкам Алесем Краўцэвічам пра беларускую гістарычную літаратуру; рэцэнзію на кнігу вершаў-прысвячэнняў Анатолю Сысу “Ягамосьць”.... Болей »
У перадачы: прэзентацыя 8-га нумару філасофска-літаратурнага часопіса “Паміж”; размова з галоўным рэдактарам часопіса "pARTisan" і аўтарам вядомага раману "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца" Артурам Клінавым, які цяпер заняты працай пад фільмам "Масакра" – першым беларускім фільмам жахаў; размова... Болей »
У перадачы між іншым: чарговая прэзентацыя новага зборніка паэзіі Уладзіміра Арлова “Усё па ранейшаму толькі імёны змяніліся”; другі паэтычны зборнік Лявона Неўдаха; выдавецкія планы сталічнага прыватнага выдавецтва “Галіяфы”; размова з паэтам і даследчыкам літаратуры Віктарам Жыбулям і іншае.... Болей »
У перадачы: 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў, што над Дняпром каля Рэчыцы, адбылося традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлета яно было прысвечана 50-годдзю паэта. Падчас урачыстасцяў была адкрыта мемарыяльная дошка на бацькоўскай хаце Анатоля. Сюжэт пра свята падрыхтаваў Алесь Зайцаў; Сёлета... Болей »
У перадачы “Жыццё з літарпатурай”, якая ўпершыню выйшла ў эфір 29 кастрычніка, прагучалі наступныя тэмы: пра дыск “Галасы”, які дае магчымасць пачуць галасы паэтаў Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш і Рыгора Барадуліна з далёкага 1968 года; пра зборнік “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі”, які сёлета... Болей »