- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
Шточацвер у эфіры Радыё Рацыя гучыць аўтарская праграма Алеся Аркуша “Жыццё з літаратурай”. У праграме ад 22 кастрычніка: пра тое, як у Паўла Севярынца КДБ канфіскаваў рукапіс яго рамана „Сэрца святла”; пра выхад новых кніг у сэрыі „Кнігарня пісьменніка” і „Біблятэчка часопіса Дзеяслоў”; гутарка з гарадзенскім... Болей »
Госцем чарговай перадачы Яны Запольскай "Шчыра за гарбатай" стаў полацкі літаратар Алесь Аркуш. Пісьменнік у гутарцы згадаў пра свае дзіцячыя гады, якія ён правёў у Жодзіне, і пра якія ён напісаў кнігу "Брызгалаўка". Таксама згадаў пра свае першыя спробы ў літаратуры і пра літаратурнае аб'яднанне "Крыніцы"... Болей »
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі... Болей »
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі... Болей »