- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
У перадачы пачуеце: Уладзімір Арлоў атрымаў літаратурную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”; “Залаты апостраф” Міхася Андрасюка; а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Аксаны Спрынчан “Жывая”.... Болей »
Перадача цалкам прысвечана Дню Волі. Павал Севярынец, Сяргей Астравец і Анатоль Сідарэвіч разважаюць пра беларускую літаратуру, прысвечаную Беларускай Народнай Рэспубліцы; а таксама пачуеце рэцэнзію на кнігу Алеся Пашкевіча “Пляц Волі”.... Болей »
У перадачы: у “залатой серыі” “Беларускага кнігазбора” выйшаў том выбранага Генадзя Бураўкіна; Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў аб пачатку творчага конкурсу для маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш; а таксама рэцэнзію на кнігу Віктара Сазонава “Занатоўкі кантрабандыста”.... Болей »
У перадачы: у міжнародны Дзень пісьменніка ў мінскай галерэі сучаснага матсацтва “Ў” адбылася літаратурная імпрэза “Jam by books”; у Варшаве з’явіцца помнік Янку Купалу і Якубу Коласу; а таксама рэцэнзія на кнігу барда і паэта Алеся Камоцкага “48”.... Болей »
У перадачы: пабачыў свет новы раман Зміцера Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”; Віктар Казько стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2009 год; а таксама рэцэнзію на кнігу Рыгора Барадуліна “Навошта”.... Болей »
У перадачы: бард і паэт Алесь Камоцкі вырашыў перазапісаць свой альбом “Псалмы”; у Менску адбылася імпрэза “Свята беларускай мовы”; а таксама рэцэнзію на кнігу Катажыны Квяткоўскай і Людмілы Асіпенкі “Кастусёў дзённік”.... Болей »
У перадачы: Андрэй Хадановіч сустрэўся з чытачамі ў Полацку і Наваполацку; полацкі музей беларускага кнігадрукавання атрымаў каштоўны падарунак; а таксама рэцэнзію на кнігу Уладзіміра Коласа “Лёс ліцэя”.... Болей »
У перадачы: улада пачала беспрэцэдэнтны ціск на сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў; пчаляр і паэт з Пружаншчыны Мікола Папека чарговы раз уручыў сваю літаратурную “Мядовую прэмію”; а таксама рэцэнзія на кнігу прозы Уладзіміра Някляева “Центр Еўропы”.... Болей »
У перадачы: у мінскім клубе “Лісіная нара” адбыўся вечар паэзіі і інтуітыўнай музыкі; беларускія паэты выступілі перад былымі вязнямі гета і канцлагераў; а таксама рэцэнзію на кнігу Віктара Казько “Бунт незапатрабаванага праху”.... Болей »
У перадачы: у Менску адбыўся калядны кніжны кірмаш; сюжэт пра маладую беларускую драматургію; а таксама падсумоўванне выдавецкага года Беларусі.... Болей »