- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.
Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.
У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.
Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)
Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).
Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)
Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.
У перадачы пачуеце: аднавіла сваю працу адзінае ў Беларусі “Літаратурнае радыё”; пра кнігу “Летапісы і хронікі Беларусі” распавядае яе укладальнік Васіль Варонін; а таксама рэцэнзію на кнігу Арцёма Арашонка “Суткі без цябе”.... Болей »
У перадачы пачуеце: у Гродне абмяркоўвалі феномен Нёмана; гутарку з рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Юрасём Пацюпам, а таксама рэцнзію на зборнік вершаў Юркі Буйнюка “Самота дажджу”.... Болей »
У перадачы пачуеце: Эльжбета Смулкова ўпэўнена, што беларуская мова мае запас жывучасці; лідскія літаратары асэнсоўвалі свае набыткі; а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Аляксея Чубата “Гліняны чалавек”.... Болей »
У перадачы пачуеце: у Полацку Віктар Казько атрымаў літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”; прайшлі чарговыя беларуска-швецкія літаратурныя сустрэчы; а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Арцёма Кавалеўскага “Аддаленасць і Адданасць”.... Болей »
У перадачы пачуеце: у Беларускі пачалася кампанія “Менску – вуліцу імя Васіля Быкава”, выйшаў нумар часопіса Архэ, прысвечаны беларускім гарадам, а таксама рэцэнзію на кнігу беластоцкага гісторыка Алега Латышонка “Беласток – Полацак”.... Болей »
У перадачы пачуеце: інтэрнэт-часопіс “ПрайдзіСвет” прэзентаваў свой 4 нумар; выйшаў з друку 45 нумар часопіса “Дзеяслоў”, а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Вікі Трэнас “Экзістэнцыйны пейзаж”.... Болей »
У перадачы пачуеце: у Мінску адбыўся чацвёрты літаратурны фестываль “Парадак слоў”, гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы звярнуліся да ўладаў Гародні з прапановай увекавечыць памяць пісьменніка Аляксея Карпюка, а таксама рэцэнзію на кнігу Юрыя Станкевіча “Апладненне ёлупа”.... Болей »
У перадачы пачуеце: з друку выйшаў Гарадзенскі нумар часопіса “Arche”, гутарку з пісьменнікам Зміцерам Вішнёвым, а таксама рэцэнзію на новы раман Зміцера Вішнёва “Замак пабудаваны з крапівы”.... Болей »
Перадача цалкам прысвечана катастрофе самалёта польскага прэзідэнта Леха Качынскага, на борце якога знаходзілася ўрадавая дэлегацыя, што кіравалася на ўрачыстасць у мемарыяльны комплекс Катынь з нагода 70-годдзя расстрэлу польскіх афіцэраў сталінскімі катамі. Тое што здарылася над Смаленскам, у польскіх... Болей »
У перадачы: Антон Францішак Брыль прывёз з Брытаніі “Бэўвульфа”; гутартку з літаратурным крытыкам Ціханам Чарнякевічам; а таксама рэцэнзію на новую кнігу Барыса Пятровіча “Плошча”.... Болей »