be

Гілевіч Ніл

Гілевіч Ніл

Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя і падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску.

Любоў да роднай мовы, жаданне авалодаць багацейшымі скарбамі літаратуры і сказаць у ёй сваё паэтычнае слова прывялі будучага пісьменніка спачатку ў Мінскае педагагічнае вучылішча, а затым на філалагічны факультэт БДУ. Пасля яго заканчэння (1956) вучыўся ў аспірантуры, з 1960 па 1986 гады працаваў на кафедры беларускай літаратуры (у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай паэзіі ХХ ст., у 1978 годзе атрымаў вучонае званне прафесара). У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі.

Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

І ўсё ж феномен Ніла Гілевіча — не ў «цэхавай» прыхільнасці да адной толькі сферы паэтычнага, шмат сіл давялося аддаць прозе — у жыцці і дзейнасці. Ён быў першым сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР (1980-1989), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990), старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны (1990-1995), старшынёй Таварыства беларускай мовы (1989-997). Паэзію актыўна і плённа спалучае з перакладчыцкай творчасцю, навуковай і публіцыстычнай дзейнасцю.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска. Член СП СССР (з 1954). Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), пасля аспірантуру пры ім. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 - супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага універсітэта. З 1958 да 1963 працаваў таксама літкансультантам газеты "Звязда". Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 - першы сакратар праўлення СП БССР, у 1981-1991 сакратар праўлення СП СССР. У 1989-1997 - старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ "Наша слова". Дэпутат ВС БССР XI склікання (1985 – 1990), быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах у Беларускай ССР, прынятага 26 студзеня 1990 г. на 14-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР XI склікання. Дэпутат ВС Беларусі XII склікання (1990 – 1995), член Прэзідыума ВС, старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны (1990 – 1995). Жанаты, мае сына.

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946. Аўтар кніг паэзіі "Песня ў дарогу" (1957), "Прадвесне ідзе па зямлі" (1959), "Неспакой" (1961), "Бальшак" (1965), "Перазовы" (1967), "Лісце трыпутніку" (1968), "А дзе ж тая крынічанька" (1972), "Запаветнае" (1975), "Актавы" (1976), "У добрай згодзе" (лірыка, гумар і сатыра, 1979), "Святлынь" (1984), "Повязь" (1987), "Як дрэва карэннем" (1986), раман у вершах "Родныя дзеці" (1985), а таксама зборнікі сатыры і гумару "Званковы валет" (1961), "Да новых венікаў" (1963), "Ці грэх, ці 2" (1970), "Як я вучыўся жыць" (1974), "Русалка на Нарачы" (1974), "Кантора" (1989), "Дыялог на хаду" (1990). Выдаў зборнікі вершаў і паэм для дзяцей "Сцяжок на мачце" (1959), "Сіні домік, сіні дом" (1961), "Зялёны востраў" (1963), "Дождж-грыбасей" (1966), "Загадкі" (1971), "Калі рана ўстанеш" (1984), "Добры чалавек" (1987).

Выдаў зборнік п'ес "Начлег на буслянцы" (1980) і аповесць "Перажыўшы вайну" (1988).

Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы "Акрыленая рэвалюцыяй" (Паэзія "Маладняка") (1962), "Наша родная песня" (1968), "З клопатам пра песні народа" (1970), "Паэтыка беларускай народнай лірыкі" (1975), "Паэтыка беларускіх загадак" (1976), "Верная вялікім запаветам: Сучасная балгарская паэзія. 1956-1976" (1977), "Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх і паўднёвых славян" (1978), зборнікаў літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў "У гэта веру" (1978), "Удзячнасць і абавязак" (1982), "Покліч жыцця і часу" (1983), "Годнасць, сумленнасць, мужнасць" (1988), "Вяртанне і працяг" (1990).

Укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў "Песні сямі вёсак" (1973), "Песні народных свят і абрадаў" (1974), "Лірычныя песні" (1976), "Лірыка беларускага вяселля" (1979), "Народныя казкі, байкі, апавяданні і мудраслоўі" (1983).

Працуе ў галіне перакладу. Перавёў на беларускую мову твора звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.). У яго перакладзе з балгарскай выйшлі аповесць П. Вежынава "Сляды застаюцца" (1960), раман С. Даскалова "Свая зямля" (1961) і яго ж зборнік апавяданняў "Любча-безбілетнік" (1959), зборнік "Балгарскія народныя песні" (1961), анталогія сучаснай паэзіі "Ад стром балканскіх" (1965), кніга вершаў для дзяцей "Чарадзейны ліхтарык" (1968), анталогія класічнай паэзіі "Хай зорыць дзень!" (з А. Разанавым, 1973), анталогія аднаго верша "Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень". (1978), кніга лірыкі Н. Вапцарава "Песня пра чалавека" (1982), Хр. Радзеўскага "Цвіціце, зёлкі, травы, дрэвы" (1985), Г. Джагарава "Зямля - як чалавечая далонь" (1984), Л. Леўчава "Мелодыя для флейты" (1990). Пераклаў многія творы Х. Боцева, І. Вазава, П. Яварава, Н. Вылчава, А. Германава, I. Давыдкава, Д. Методзіева, А. Стаянава і інш. У 1978 выйшлі выбраныя старонкі славенскай паэзіі 19-20 ст. "Маці мая, Славенія". У 1970 - казкі народаў Югаславіі "Ці страшны страх", у 1980 - зборнік югаслаўскай паэзіі "Па камянях, як па зорах", у 1985 - кніга лірыкі О. Жупанчыча "У вечным дазоры". Перакладае таксама з рускай, украінскай, польскай, сербахарвацкай, лужыцкай і іншых моў. Творы Гілевіча перакладаліся на шматлікія мовы.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966), ордэнам «Югаслаўскай зоркі» са стужкай (1986), ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006; уручаны міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком па даручэнні прэзідэнта Украіны). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.

Памёр Ніл Сымонавіч Гілевіч 29 сакавіка 2016 году.

Гілевіч Ніл. Выданьні

У ноч на Пакровы
pdf epub

У ноч на Пакровы

новыя вершы
Гілевіч Ніл

Новая кніга паэзіі Ніла Гілевіча «У ноч на Пакровы » — працяг той неспакойнай размовы, якую паэт вядзе з чытачамі не адзін дзесятак гадоў. Галоўны балючы нерв размовы — па ранейшаму лёс Беларусі, беларускай мовы і культуры.... Болей »

Добры анёл беларускасці
epub pdf

Добры анёл беларускасці

Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч
Гілевіч Ніл

Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз... Болей »

Толькі мы самі
pdf

Толькі мы самі

Публіцыстыка 1995-2005 Неўпарадкаваныя нататкі 1980-2002
Гілевіч Ніл

У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Толькі мы самі» ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю, нататкі апошняга дзесяцігоддзя (1995-2005). Разлічала кніга на самае шырокае кола чытачоў.... Болей »

Забаўныя гісторыі
epub

Забаўныя гісторыі


Гілевіч Ніл

Тым летам у cлавуты Дом творчасьці Кактэбель на Чорным моры, каля Феадосіі, мы з Нінай Іванаўнай ляцелі ў пашаноўнай кампаніі: на гэты ж заезд атрымалі пуцёўкі паэт Аляксей Зарыцкі і празаік Макар Пасьлядовіч. I той і той таксама ехалі з жонкамі, што асабліва цешыла маю палавіну, бо яна была ў добрых... Болей »

Разумная дзевачка
epub pdf

Разумная дзевачка

Маленькая аповесьць пра адно дзяцінства
Гілевіч Ніл

Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё... Болей »

Сказ пра залатое пёрка
epub pdf

Сказ пра залатое пёрка

Вершы
Гілевіч Ніл

Новую кнігу паэзіі Ніла Гілевіча "Сказ пра залатое пёрка" складае грамадзянская лірыка чатырох апошніх гадоў (2001 -2004). Усе вершы ў ёй - пра тое галоўнае, што было і ёсць найпершым клопатам і найвялікшым болем паэта: лёс Бацькаўшчыны і роднае слова.... Болей »

На флейце самоты
epub pdf

На флейце самоты

Лірычныя мініяцюры ў жанры “танка”
Гілевіч Ніл

«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека.... Болей »

Сказ пра Лысую гару
pdf epub

Сказ пра Лысую гару

У апошняй аўтарскай рэдакцыі
Гілевіч Ніл

Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча "Сказ пра Лысую гару" больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць... Болей »

Збор твораў у 23-х тамах
pdf

Збор твораў у 23-х тамах

Вершы (1946-1990)
Гілевіч Ніл

У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы перыяду 1946-1990 гг. Падрыхтаваны мною да выдання Збор твораў у 23-х тамах ахоплівае далёка не ўсё, напрацаванае за паўстагоддзя жыцця ў літаратуры, а толькі тое, што мае, на маю думку, пэўную літаратурна-мастацкую, публіцыстычную... Болей »

Паланэз Агінскага
epub pdf

Паланэз Агінскага

Лірыка. Паэмы. 1996 – 2002
Гілевіч Ніл

Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Бсларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянекай пазіцыі і асновай яго... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org