- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.
Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.
Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).
Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.
Крыніца: be.wikipedia.org
Я прачнуўся і ўбачыў агромністы спелы персік. Наліты сонцам, калмаценькі, у срэбна-расяным пушку, хоць і загадкава квадратны, як на карціне якога-небудзь куба-авангардыста. Цудоўны дар паўднёвага Крыма быў на дзве палавінкі падзелены равочкам з мяккім галубіна-шызым дымком, над якім лунала вохрыстая... Болей »
Бэз цвіў звычайны, ружовы, у зацемку фіялетавы і разам з тым незвычайны, якім яго бачыў і адчуваў мастак. А мастак, пішучы, бачыў, як кожная каляровая плямка куста драбнілася на мноства адценняў, як у колерах і адценнях кожная кветачка збірала і адбівала жывапісную палітру, можа, усяго наваколля — зямлі... Болей »
Шумела вясна. Снег і вада паспелі скаціцца не толькі з гарадскіх вуліц, двароў і паркаў, але і з загарадных падлескаў. Цёплая прозелень пачынала высыпаць на каштанах, ліпах, таполях, разлівала ў паветры духмяны водар жывіцы. Брук на Старавіленскім тракце блішчэў, памыты і падсохлы, нібы луска на шчупаку... Болей »
Дык вось ён… і яно: гук зямнога быцця, стан нематы і прадчування, аснова, ад якой няма збавення раскалыханай душы, дакладней — мелодыя родных дарог, палёў, лясоў, ваколіц, прысад, асацыіраваная з мелодыяй прадчування. Яна, гэтая мелодыя, так сугучная з блокаўскай: «О, Русь моя! Жена моя! До боли нам... Болей »
Калі мы, маё пакаленне, адкрылі для сябе Максіма Гарэцкага? З выхадам у свет двухтомніка яго твораў? А калі гэтыя два тамы прыйшлі да нас? Дзесяць гадоў назад? Так, усяго толькі — дзесяць. I як жа магло стацца, што пісьменнік, якога мы зусім не ведалі яшчэ нібыта ўчора, ужо сёння зрабіўся гэтакі адкрыты... Болей »
Не сёння заўважана: вялікі твор літаратуры ніколі адразу не адкрываецца ўсімі сваімі таямніцамі. Колькі разоў перачытваеш — столькі разоў адкрываеш. Гэтаксама і аўтар. Кожная сустрэча з ім, даўно, здавалася б, знаёмым, больш таго — любімым, вядзе цябе, чытача, у новыя і новыя глыбіні яго творчага свету.... Болей »
Гэтую, па форме — гамлетаўскую, трывогу за лёс беларускай мовы я чую кожны раз, калі выходжу да людзей на адкрыты, з вока на вока, дыялог аб жыцці і літаратуры. Яшчэ два-тры гады назад гэтае пытанне можна было пачуць ад настаўнікаў ці студэнтаў філфака, ад работнікаў культуры ці за сяброўскім сталом.... Болей »
На вышыню Тарасаву ніхто ніколі не ўзыдзе, як ніхто ніколі не перажыве ягонае драмы, драмы прыгону. Але людзі, якія хочуць звацца людзьмі, ідуць ды ідуць, падымаюцца на яго гару, бо ён, Тарас Рыгоравіч, усіх сюды, на Чарнечую, да сябе кліча, усіх збірае, каб паяднаць сваім болем і сваёй песняю. З яго... Болей »
Якою б цемрай і безвыходнасцю ні здавалася жыццё на пуцявінах гісторыі, выйсце чалавецтва заўсёды знаходзіла. Да святла і надзеі. I калі ў свеце пануе ўсё ж закон раўнавагі, які дае магчымасць выжыць сумленню і праўдзе, то гэта таму адбываецца, што чалавецтва не страчвае здольнасці нараджаць геніяў духу.... Болей »
Бязмежны стэп заворвае дывізіі і гады. А цветок лазоревый (Цюльпан? Не, усё ж — лазоревый!) — крапінка сонца, агню, казацкая бунтоўная крывінка — гарыць, пячэ, гарчыць… з якога лета?.. Гэтак — памятаеце? — незвычайная ў сваёй гордай прыгажосці і непакоры кветка татарніку назаўсёды засталася ў нашай памяці... Болей »