be

Карамазаў Віктар

Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Крыніца: be.wikipedia.org

Карамазаў Віктар. Выданьні

Бежанцы

Бежанцы

Раман
Карамазаў Віктар

Бежанцамі герояў рамана зрабіла вайна. Іх жыццё — на дарогах, пад крыжамі варожых свастык і ля начных вогнішчаў, з ледзь не цыганскім побытам, у якім і нараджаюцца, і кахаюцца, і б’юцца за бульбіну і губляюць адно аднаго: бацькі — дзяцей, дзеці — бацькоў. Кругі Захара Падабеда пачаліся лёсам бацькі —... Болей »

Крыж на зямлі і поўня ў небе

Крыж на зямлі і поўня ў небе

Эскізы, эцюды і споведзь Духу, альбо Аповесць-эсэ жыцця жывапісца і паляўнічага Бялыніцкага-Бірулі
Карамазаў Віктар

Гэта кніга — захапляючы расказ пра жыццё і творчы лёс выдатнага жывапісца-пейзажыста, народнага мастака БССР В. К. Бялыніцкага-Бірулі.... Болей »

Дзяльба кабанчыка

Дзяльба кабанчыка

Выбранае
Карамазаў Віктар

Свет рамана «Пушча», які ўвайшоў у выбраныя творы,— прырода. А героі — леснікі, егеры, паляўнічыя. Жыццё ў лесе, у лясной вёсачцы аказваецца не такім спакойным, як здаецца напачатку. Тут існуюць канфлікты паміж каханнем і здрадаю, сумленнем і душэўнаю слепатой. Героі твора жывуць не толькі ў свеце сваіх... Болей »

Дома

Дома

Аповесці і апавяданні
Карамазаў Віктар

Кнігу складаюць лепшыя творы пісьменніка. Наш сучаснік, яго жыццё з усімі складанасцямі, трывогамі, драмамі — прадмет пільнай увагі аўтара.... Болей »

Дзень Барыса і Глеба

Дзень Барыса і Глеба

Аповесць і апавяданні
Карамазаў Віктар

У кнігу ўвайшлі аповесць, якая дала назву зборніку, і апавяданні, напісаныя ў апошні час. Творы прысвечаны нашым сучаснікам. Па-рознаму склаўся лёс герояў В. Карамазава, у іх розныя прафесіі, розны ўзрост, але ўсе яны імкнуцца пакінуць добры след на зямлі.... Болей »

Пушча

Пушча

Раман
Карамазаў Віктар

Раман «Пушча» — пра лясы, пра іх цудоўны жывёльны і раслінны свет, пра тое, што хвалюе нас сёння, што прымушае думаць аб заўтрашнім дні. Але перш за ўсё — гэта раман пра чалавека, пра яго шыццё і мары, пра яго часам нялёгкую барацьбу за лепшую будучыню. Ляснічы Валошка і дырэктар лясгаса Зімавец, галоўныя... Болей »

Літаратурная Беларусь 1 (137) 2018
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (137) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Новая — восьмая па ліку — кніга пісьменніка пра мастакоў «Пад крыжам» уключае аповесць «Зямля Фердынанда», прысвечаная Рушчыцу, навэлы «Ван Гог», «Бабіна лета», «Макі» (пра сучасных пейзажыстаў — Міколу і Марыю Ісаёнкаў, Антона Вырву), і развітальнае апавяданне з дарагой сэрцу пісьменніка вёскай Лімень... Болей »

Дзеяслоў 87
pdf

Дзеяслоў 87

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Літаратурная Беларусь 1 (125) 2017
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (125) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

На нашым канале СТВ натыкаемся і глядзім з жонкай расійскую тэлеперадачу аб «Тытаніку» і яго пагібелі. Цікава. Але ў выніку да якіх высноў прыходзяць аўтары? Аказваецца, «Тытанік» змайстравалі толькі дзеля таго, каб ён адразу затануў. Каб прыпыніць тэхнічны прагрэс, які набіраў сілу. Гэтак вырашылі моцныя... Болей »

Дзеяслоў 81
pdf

Дзеяслоў 81

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org