- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 16 жніўня 2023) — беларускі пісьменнік.
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыла ў Крычаве.
Першае апавяданне надрукаваў у 1958 годзе ў альманаху «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта пачалі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.
Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).
Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.
Крыніца: be.wikipedia.org
Мы сядзім побач, звесіўшы частакольчыкам чатыры нагі, едзем па лесе ці доўгім прагалам, ці зарослай дарогай, нагамі ды коламі даўно не таптанай, не ўкатанай, не выбітай. Пасля халоднай вясны ў цяперашнім мінорна-задумлівым шэпаце запознена-цёплых, з прыпарачкам пасля ціхага дожджыку, яшчэ скупаватых... Болей »
Над счарнела-голым вільготным садам, які неўпрыкмет паскідаў з сябе апошнія шматкі снегу і яшчэ не ўвабраўся ў вяснова-маладую зеляніну, вісела нізкае неба, пабітае іржою, паклычанае і злямчанае, нібыта воўна, нямытая і нечасаная. Шэрая раніца не адпускала ад акна. Мастак стаяў задумлівы, паклаўшы далоні... Болей »
Нідзе, толькі тут і нідзе больш, толькі ў Багданаве, у роднай вёсцы, у маёнтку яшчэ з Мамай, з Татам, – абодвух усё жыццё, з маленства, пісаў і называў з вялікіх літар – Фердынанд мог прызнацца: “Хаджу, гляджу, і так мне тут добра. Забываюся на ўсё, хачу быць дзіцём і цешыцца з таго, што Бог дае мне.... Болей »
Мяккая лясная дарога, пясчанка, вывела з хвойніка на прагал. Яна вяла і далей, у лес насупраць, але нечакана для самога сябе, як што знянацку падштурхнула, я спыніў машыну. Справа ад дарогі за прыгрэтымі вясновым сонцам маладымі бярозкамі пад абвіслай на зламаных кроквах страхою з грудам пабітага замшэла-зялёнага... Болей »
Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам... Болей »
Быў месяц марац. Не сакавік – марац. Бо ў гэты час па Менску, як і па ўсёй краіне, марцавалі каты. Было сьнежна-сьнежна і чыста-чыста, бо сьнег усю зіму сыпаў ды падмярзаў, не сплываючы, і ў гэтай сьнежнай чысьціні каты схуднелі ад блуду, выстагналіся да хрыпаты, ажно вочы павыкатваліся з калматай поўсьці... Болей »
Пасьвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозьлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я зьвярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзьверы пад’езду: старыя, без дамафону, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі... Болей »
Прымглёнае сонца ўзышло над распранутым за зiму i ўсё роўна прывабным старым паркам, над графскiм палацам, над пазалочанымi крыжамi сабора, змушана вернутага бязбожнiкамi божым дзецям, над найпрыгожым сынам бацькi Дняпра — Сажом. Ад ранiцы да позьняга вечару ў парку над кручаю стаялi людзi, слухалi... Болей »
Аснову новай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Карамазава склалі аповесці “Мой брат духоўны” і “Крыж на зямлі і поўня ў небе”, а таксама эсэ, старонкі з дзённіка. Усе гэтыя творы пра вядомых беларускіх жывапісцаў — В. К. Бялыніцкага-Бірулю, С. Жукоўскага, Г. Вашчанку, А. Бараноўскага... Болей »
Хто мы, беларусы? Гэта пытанне гучала ў творах Купалы, Гарэцкага, Чорнага. Сёння іншы час: па-новаму яно гучыць у аповесці В. Карамазава «Краем Белага шляху». Хто мы, дзеці чарнобыльскай зоны? Герой аповесці Міцька Будавей адказвае: «Нас усё жыццё рабавалі, спойвалі, травілі дустам і цэзіем, білі па... Болей »