- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
Тыповая шляхецкая сядзіба трапіла да незвычайнага чалавека, бізнесоўца, які на першае месца ставіць місію асветніцтва замест звычайнага імкнення зарабіць грошы. Тут вядуць рэстаўрацыю, ладзяць цікавыя экскурсіі, ствараюць музей беларускае шляхты і турыстычны комплекс, які мае зрабіцца яшчэ адным агнівам... Болей »
Беларуская паэтка і патрыётка ніколі не паддалася, не здрадзіла свайму прызванню. Прайшла праз сталінскія турмы і канцлагеры, была і застаецца ўзорам беларускага грамадзяніна. Помнік ёй стаіць на цвінтары царквы ў Зэльве насупраць дому, у якім яна жыла, а памятная шыльда правісела ўсяго чатыры дні. Славутую... Болей »
Старадаўняе мястэчка каля Наваградку вядомае гатычным касцёлам, верагодна, першым у краіне закладзеным прыватнай асобай, а не дзяржаўнымі ўладамі. Занядбаны, напалову разбураны ў савецкі час і адноўлены ў незалежнай Беларусі, касцёл стаўся цэнтрам духоўнага жыцця не толькі Уселюбу, але і ўсяго наваколля. www.belsat.eu... Болей »
У даўнім цэнтры праваслаўя – буйным палескім горадзе Пінску – у XVII – XVIII стст. збудавалі некалькі вялікіх каталіцкіх святыняў, што здамінавалі архітэктурны краявід гораду. Не зважаючы на ўсе старанні расейскіх уладаў у ХІХ ст. і камуністычных у ХХ ст., частка іх ацалела ды застаецца матэрыяльным... Болей »
Таямнічы аб’ект у вёсцы Гарадзішча за 2 км ад мястэчка Радунь збівае з панталыку археолагаў незвычайнымі формамі ўмацаванняў – прастакутнымі, а не круглымі, як бывае ў гарадзішчах. Да сур’ёзных навуковых раскопак пакуль не дайшло, а нешматлікія артэфакты датуюцца XVI – XVII стст. У XIX ст. сярод мясцовага... Болей »
Індура належыць да самых старажытных славянскіх паселішчаў на Гарадзеншчыне, бо пачыналася яшчэ ў канцы X – пачатку XI стст. ад феадальнае сядзібы – замку. Але гэтая версія грунтуецца адно на невялікіх археалагічных раскопках і вывучэнні формы захаванага гарадзішча на паўночна – заходняй ускраіне. Індура... Болей »
У міжваеннай Польшчы Наваградак быў самым маленькім ваяводскім цэнтрам з колькасцю жыхароў прыблізна 6 тыс. чалавек. Гістарычная традыцыя перамагла эканамічны разлік, бо гаспадарчым цэнтрам Наваградскага ваяводства фактычна апынуліся Баранавічы. Ваяводскі цэнтр патрабаваў немалых фінансавых укладанняў... Болей »
Ад XI ст. памежны горад Мсціслаў займеў уласны замак на гары, якая сёння называецца Замкавай. Памежны абарончы рубеж Смаленскага княства, потым сталіца княства Мсціслаўскага. Ад XIV ст. становіцца адным з важнейшых усходніх цэнтраў ВКЛ каля мяжы з Масквой. Пастаянная баявая гатоўнасць, направа і мадэрнізацыя... Болей »
Вядомае з XV ст. мястэчка Поразава на Гарадзеншчыне некалькі стагоддзяў ажно да найноўшага часу славілася чорналашчоным, інакш мораным або дымлёным керамічным посудам. Апошнія майстры паўміралі блізка рубяжа XX і XXI ст., а ў лепшыя часы іх у мястэчку было каля двух сотняў. Сёння звычайнае, на першы... Болей »
Адметнасць Мядзела – ягоная геаграфічная няўлоўнасць. Пад такою назвай у крыніцах XV–XVII ст. выступаюць ажно тры асобныя паселішчы ў адной ваколіцы. Тое самае можна сказаць пра мядзельскія замкі. Самы старажытны на востраве Замак возера Мядзел быў закінуты ў XIV–XV ст. па невядомых прычынах. Пазнейшы... Болей »