be

Краўцэвіч Аляксандр

Краўцэвіч Аляксандр

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.

Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.

У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.

Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).

Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.

У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.

Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія асноўных прац:

  1. А.К. Майстар наш продак. Мінск: Народная асвета, 1990. 88 с.
  2. Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. 171 с.
  3. Краўцэвіч А.К., Якшук Г.М. Стары Мір. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 85 с.
  4. Краўцэвіч А.К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 46 с.
  5. Краўцэвіч А.К. Гродзенскі замак. Мінск: Юнацтва, 1993. 47 с.
  6. Здановіч Н.І., Краўцэвіч А.К., Трусаў А.А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. 152 с.
  7. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Беларуская навука, 1998 208 с.
  8. Краўцэвіч А.К. Вялікі князь Вітаўт. Мінск: Юнацтва, 1998. 48 с.
  9. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2-е выданне. Жэшаў, 2000. – 238 с.
  10. Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. – 191 s.
  11. Краўцэвіч А.К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс. Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл.

Рэдагаванне:

Навуковы рэдактар:

  1. З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мн.: Навука і тэхніка, 1996 . 288 с., іл.
  2. З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 2. Навук. рэд. А.К.Краўцэвіч; Уклад. В.У.Шаблюк. Мн.: Беларуская навука, 1997. 240 с.: іл.
  3. Аляксееў Л.В. Гродна і помнікі Панямоння. Мн.: Беларуская навука, 1996. 191 с.: іл.

Рэдактар:

  1. Ярмонт Е. В тени замка Гедимина. Воспоминания детства. Гродно: КЛФ “Сталкер”, 1995. 176 с.: ил.
  2. Гістарычны Альманах: Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. 1998 – 2008. Т. 1 14.
  3. Biuletyn historii pogranicza. Białystok, 2000 2008. nr 1 8 – намеснік рэдактара.

Біяграфічныя звесткі змешчаныя:

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 341.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1997. Т. 4. С. 254.
  3. Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Гродна, 1999. С. 250.
  4. Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гарадзеншчыны. Гродна, 2000. С. 163.
  5. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 2. Мн., БелЭн, 2006. С. 144.

Краўцэвіч Аляксандр. Выданьні

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Старажытны Ваўкавыск. Шведская гара без шведаў
Краўцэвіч Аляксандр

Назва старажытнага цэнтру Ваўкавыску – сведчанне кароткае людское памяці. Паводле мясцовага падання, Шведскую гару насыпалі жаўнеры Карла XII у Паўночную вайну. У сапраўднасці ж адсюль пачынаўся Ваўкавыск у канцы X ст., на сем стагоддзяў раней. Адметнасць раннесярэднявечнага Ваўкавыску – ажно тры ўмацаваныя... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Пінск міжваенны. Няпольская правінцыя Польшчы
Краўцэвіч Аляксандр

Пінск меў стаць сталіцай Палескага ваяводства ў міжваеннай Польскай рэспубліцы, але быў ёй толькі паўгода. Умяшаўся лёс вялікі пажар у жніўні 1921 г. моцна знішчыў горад і ваяводскі цэнтр быў перанесены ў Берасце. Але тагачасная польская ўлада захоўвала павагу да рэальнага статусу гораду як буйнога палескага... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Зэльва. Ад Сапегаў да Геніюшаў
Краўцэвіч Аляксандр

Мястэчка на Гарадзеншчыне, калісьці слаўнае сваймі Ганненскімі кірмашамі, якія сённяшнія зэльвенцы імкнуцца адрадзіць. Але найбольш Зэльва славіцца імем беларускае паэткі – змагаркі Ларысы Геніюш, якую да канца ейнага жыцця не змаглі скарыць камуністы ды кагэбісты. Загадка, чаму ў незалежнай Беларусі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Курганы Наўры. На мяжы крывіцкай зямлі
Краўцэвіч Аляксандр

На Мядзельшчыне блізка мяжы крывічоў з балцкім светам у XI і XII ст. паўстала паселішча ці паселішчы, ад якога (ці якіх) сёння засталіся дзве групы курганных могільнікаў. Наўраўскія курганы, хоць і папсаваныя скарбашукальнікамі розных часоў, пастаянна прывабліваюць археолагаў і валанцёраў аматараў археалогіі... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Езуіты ў Пінску. Не збурыць, не выкараніць
Краўцэвіч Аляксандр

Нефармальную сталіцу Палесся ў XVIII ст. апанавалі езуіты. Праўда, не гэтак, як у Полацку, дзе займелі ва ўласнасць амаль увесь цэнтр, але ўзвялі такі манументальны комплекс з касцёлам і калегіумам, што ён апанаваў усю гарадскую прастору. Нават пасля страты касцёлу, разбуранага камуністамі пасля Другое... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Любча над Нёмнам
Краўцэвіч Аляксандр

Паселішча з такою пяшчотнаю назваю не можа быць не цікавае, ды яшчэ калі ў ім захаваліся рэшткі сярэднявечнага замку, а энтузіясты – валанцёры дзякуючы ўпартай шматгадовай працы ператвараюць яго ў культурніцка-турыстычны цэнтр. Гісторыю старажытнага паселішча над Нёмнам, мястэчка з магдэбургскім правам... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

7 лістапада – дзень свята ці знак бяды?
Краўцэвіч Аляксандр

На 2017 год прыпадае стогадовы юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі – падзеі, наступствам якое была змена сусветнага парадку. Бальшавіцкая рэвалюцыя ў Расеі кардынальным чынам змяніла гістарычны лёс Беларусі. У сённяшняй Рэспубліцы Беларусь да гэтае падзеі ставяцца вельмі неадназначна. Улады ўслаўляюць... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Паставы, якія мы выбіраем
Краўцэвіч Аляксандр

Шараговае беларускае мястэчка стала нешараговым дзякуючы двум Тызэнгаўзам: Антонію-міністру і Канстанціну-навукоўцу. Першы перабудаваў і перапланаваў паселішча. Сёння ягоныя ацалелыя будынкі гістарычны гонар пастаўцаў. Другі разбудаваў сядзібу з палацам і пераўтварыў яе ў цэнтр арніталогіі, вядомы далёка... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Старажытны Мсціслаў. На крывіцка-радзіміцкай мяжы
Краўцэвіч Аляксандр

Адзін з нешматлікіх гарадоў, назва якога мае дакладна вызначанага паходжання. Смаленскі князь Расціслаў назваў яго ў гонар свайго бацькі, якога лічыў вялікім чалавекам. Але паселішча на месцы Мсціслава ўзнікла нашмат раней, прычым не на Замкавай гары. Невядома дакладна, было яно крывіцкае ці радзіміцкае... Болей »

Загадкі беларускай гісторыі

Загадкі беларускай гісторыі

Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства
Краўцэвіч Аляксандр

Пра пачатак гораду Ліда не захавалася звестак. Першая згадка адносіцца да 1340 г. Чаму ж афіцыйнай датаю заснавання гораду лічыцца 1323 г.? Як пачалася гісторыя гораду Ліда? Калі і як узнікла самае ранняе паселішча? Каго ў Ліду запрасіў вялікі князь Гедымін і чаму? Як быў замак звязаны ў горадам? Які... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org