- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
Нейкім цудам ацалелы мураваны палац у цэнтры горада Пінска, быў збудаваны ў апошнія дзесяцігоддзі 18 ст. Камень у падмурак закладаў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Вёў будаўніцтва мясцовы шляхціц і вядомы палітычны ды гаспадарчы дзяяч Рэчы Паспалітай Мацей Бутрымовіч. Шмат зрабіў для Піншчыны, пракладваў... Болей »
Мураваны касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку стаіць, па ўсёй верагоднасці, на месцы самага першага каталіцкага храму ў Беларусі. Бо яшчэ на рубяжы XIII і XIV ст. вялікі князь Віцень збудаваў у сваёй сталіцы драўляны касцёл для каталіцкіх місіянераў манахаў францысканскага ордэна. Глядзіце праграму... Болей »
Горад пры самай мяжы з Расеяй трапіў пад яе ўжо пры першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 г. Аднак нягледзячы на ўсе перабудовы, перапланіроўку гістарычнага цэнтру, новае будаўніцтва над Мсціславам усё роўна дамінуюць гмахі каталіцкіх касцёлаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Таксама і расейскае... Болей »
Невялікі горад даўней славіўся не толькі замкам, але і сваймі рэдкімі касцёламі. Адзін з іх фарны, ацалелы да нашых дзён, адным з першых у Беларусі паставілі адразу пасля хрышчэння Літвы ў XIV ст. Касцёл піяраў у XIX ст. адабралі расейскія ўлады і ператварылі ў праваслаўную царкву. Пасля падзення камунізму... Болей »
Старажытны горад над ракою Пінаю вабіць непаўторным архітэктурным абліччам, цудам ацалелым пасля шматлікіх беларускіх няшчасцяў: войнаў, пажараў і кіравання камуністамі. www.belsat.eu ... Болей »
Маскоўская навала заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны. На прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала... Болей »
Ад 1919 года ў Наваградку працавала недзяржаўная беларуская гімназія. Дзейнічала ў цяжкіх умовах пасляваеннай разрухі і неталеранцыі уладаў міжваеннай Польшчы. Але праз самаададаную працу выкладчыкаў – патрыётаў з дапамогай беларусаў з усіх канцоў свету гімназія з беларускай мовай выкладання дасягнула... Болей »
Вялікая сярэднявечная дзяржава, якая знікла больш за два стагоддзі таму, да сённяшняга дня застаецца ў цэнтры гістарычных дыскусіяў і спрэчак. Галоўнай тэмай дыскусіі паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі праходзіць нацыянальная прыналежнасць гэтай дзяржавы. Хто яе збудаваў? Летувісы ці беларусы?... Болей »
Слонім – адзін з нешматлікіх беларускіх гарадоў, дзе помнікаў архітэктуры захавалася больш, чымся было знішчана. Тут у найбольш русіфікатарскі савецкі час нікога не дзівіла і не шакавала беларуская мова на вуліцах ды ўва ўстановах.www.belsat.eu ... Болей »
Шляхціц з-пад Слоніма Іосіф Стаброўскі пражыў амаль сто гадоў, прайшоў праз расейскія каўказскія войны, у Першую сусветную даслужыўся да палкоўніка. Ацалеў пры бальшавіках, быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, перажыў Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй і нават кіраваў музеем у Слоніме. На дзіва... Болей »