- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
* Братэрства на розны лад. Гутарка журналісткі Алены Шуваевай-Петрасян з пісьменьнікам Васілём Якавенкам. * Размова пра кнігу Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. * Творы і пераклады пераможцаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана. * Я ў доме гэтым сам ня свой...... Болей »
* Bernacki Bartłomiej, Prasowa kampania propagandowa na rzecz kolektywizacji rolnictwa w zachodnich obwodach BSRR w latach 1939-1941 * Białokur Marek, Białorusini w myśli politycznej Joachima Bartoszewicza * Dmitruk Stefan, Recenzje, konferencje: Mironowicz Antoni, Sylwester Czetwertyński... Болей »
* Chomik Piotr, Magnateria i szlachta Wielkiego Księstwa Litewskiego wobec kultu ikon Matki Bożej w wiekach XVI-XVIII * Jurkowski Roman, Sytuacja polityczna w guberni wileńskiej, stosunek władz do religii katolickiej, ludności polskiej, litewskiej i białoruskiej w świetle dwóch raportów gubernatora... Болей »
* Hardziejeu Jury (Гардзееў Юры), W kwestii stratygrafii społecznej Grodna w pierwszej połowie XVI w. * Januszewska-Jurkiewicz Joanna, Dwie „krajowe" inicjatywy białoruskie na Litwie Środkowej * Kempa Tomasz, Magnateria ruska wobec unii lubelskiej (1569) * Korch Joanna, Choroby nękające... Болей »
** Артыкулы * Васіль Варонін. Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (ХV— сярэдзіна ХVI ст.) * Андрэй Пятчыц. Пашырэнне праваслаўя ў Беларусі ў сярэдзіне — другой палове ХIХ ст. * Сяргей Хоміч. Асноўныя этапы фармавання тэрыторыі БССР (1918—1926) * Морыц Ф. Люк, Цім К. Рыхтар. «Паляванне дазваляецца»... Болей »
* Сакалова Марына (Менск). Ля вытокаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі * Кіштымаў Андрэй (Менск). Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. * Вендт Ян (Гданьск). Адміністрацыйныя падзелы Польшчы ў 20 ст. * Мазько Эдуард (Гародня). Ідэалагічныя падставы дзейнасці Беларускай... Болей »
* Prawosławne monastery Podlasia w latach 1786-1789 (Hienadź Siemianczuk) * recenzje, polemiki: Да этнічных працэсаў на Панямонні ў раннім сярэднявеччы (Сяргей Піваварчык) / Анатоль Цітоў, Геральдика беларускіх местаў (XVI— пачатак XXст.), Мінск 1998 (Генадзь Семянчук, Аляксей Шаланда) / Genadiusz... Болей »
* Смалянчук Алесь (Гародня). Да пытання аб ролі палітычнай ідэалогіі ў развіцці беларускага нацыянальнага руху ў 19-пачатку 20 ст. * Рудовіч Станіслаў (Менск). “…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў”. Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта. * Токць Сяргей (Гародня). Сялянскае насельніцтва Гарадзенскай... Болей »
** Артыкулы * Рышард Радзік. Ад этнічнага згуртавання да нацыянальнай супольнасці * Дзмітры Левін. Некралог магілёўскага гісторыка Мацвея Фурсава як біяграфічная крыніца * Райнэр Лінднэр. Беларускія гісторыкі пад Сталіным (1870-1945) ** Паведамленні * Алесь Белы. Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце... Болей »
* Kołchozy na Bialostocczyźnie w latach 1940-1941 w świetle ankiet opisowych z 1948 r. (Sławomir Iwaniuk) * recenzje, konferencje: K. Krajewski, T. Łabuszewski. Białostocki Okrąg AK-AKO VII 1944-VIII 1945, Warszawa 1997 (Sławomir Iwaniuk) / Antoni Mironowicz, Teodozy Wasilewicz, archimandryta shicki.... Болей »