- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч... Болей »
* 19 декабря 1846 года — Ведомость о числе приходов, монастырей, духовенства и прихожан в уездном г. Соколке * recenzje, konferencje, polemiki: Katolicyzm w Rosji i Prawosławie w Polsce (XI-XXw.), Warszawa 1997 / Białoruś, Czechosłowacja, Litwa, Polska, Ukraina. Mniejszości w świetle spisów statystycznych... Болей »
* recenzje, konferencje: A. Sadowski, Pogranicze polsko-białoruskie. Tożsamość mieszkańców, Białystok 1995 / Polsko-słowiańskie powiązania kulturowe, literackie i językowe. Literatura i kultura, pod redakcją Alberta Bartoszewicza, Olsztyn 1994 / Napoleon Rouba, Przewodnik po Litwie i Białorusi, Wilno... Болей »
* Алег Трусаў. Чарнобыль і наша гістарычная спадчына * Вячаслаў Ракіцкі. Беларусы і беларусістыка на амерыканскім кантыненце * Леў Казлоў. «Літванія» — падарожжа ў Беларусь XVIII стагоддзя * Анатоль Сабалеўскі. Адметны след * Вячаслаў Рагойша. Арыштаваныя пераклады * Пятро Бітэль. I нашых трапіла туды... Болей »
Шырокае выкарыстанне ў ВКЛ беларускай мовы нікога не дзівіць, бо яна была дзяржаўнаю. Але і потым, у часы паланізацыі і русіфікацыі, беларуская мова працягвала заваёўваць усё новыя прасторы. Чаму? У Беларусі шмат балцкіх тапонімаў. Гэта сведчаць пра тое, што славяне каланізавалі гэтыя тэрыторыі, а мясцовых... Болей »
На думку Аляксандра Краўцэвіча, сёння можна казаць пра ментальную акупацыю Беларусі Расеяй. Праяўляецца гэта ў русіфікацыі ўсіх бакоў жыцця, а галоўнае – у атаясамленні беларусаў з расейцамі. Ілюстрацыяй ментальнай акупацыі Беларусі Расеяй можа служыць наступная гісторыя. «Я мяняў апоны на станцыі шынамантажу... Болей »
«Якая розніца, якой мовай карыстацца?» – можа запытаць расейскамоўны беларус. Здавалася б, няма розніцы. Але чаму тады падымаецца такая хваля супраціву, калі прапаноўваюць увесці толькі адну дзяржаўную мову – беларускую? Мова, якую сёння мы называем беларускай, фармавалася не адну сотню гадоў. Сучасная... Болей »
Беларускія пратэсты 2020 г. паказалі, што беларусы не «народзец», а народ з пачуццем уласнай годнасці. Гэта было б немагчыма, калі б беларусы не здолелі з годнасцю прайсці праз усе выпрабаванні ХХ ст. Ворагі беларушчыны могуць бясконца казаць пра тое, што Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова, як... Болей »
Ці правільна думаць, што прыгонніцтва – змрочная з’ява цёмнай мінуўшчыны, якую беларусы забылі як страшны сон? Ці не сутыкнуліся нашыя дзядулі, бабулі і бацькі з прыгонам у СССР? А мы, у сучаснай Беларусі? Прыгонніцтва – гэта спосаб арганізацыі грамадства, для якога характэрна прымацаванне селяніна да... Болей »
Замест Стэфана Баторыя каралём Рэчы Паспалітае мог зрабіцца француз Генрых Валуа. Але літоўская шляхта паставіла жорсткія ўмовы, адна з якіх – свабода веравызнання падданых. Гэта была эпоха цярпімасці ў ВКЛ і час рэлігійных войнаў у Францыі. Вялікае Княства Літоўскае заўсёды было шматканфесійнаю дзяржаваю.... Болей »