- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
Цывілізацыі былі створаныя народамі, што перайшлі да аселага ладу жыцця і заняліся сельскай гаспадаркай. Роля сялянаў у гісторыі Беларусі была ў тым, што акурат яны збераглі тое галоўнае, вокал чаго ўзнікла сучасная краіна. Львіную долю гісторыі чалавецтва большасць людзей палявала на звяроў, лавіла... Болей »
У Дунілавічах ёсць польскія вайсковыя могілкі. Але пахаваныя там не толькі польскія жаўнеры. Верагодна, там знайшлі супакой і кітайскія байцы. Што яны рабілі ў Дунілавічах і як загінулі – у новым выданні «Загадак беларускай гісторыі». Дунілавічы не раз апыналіся ў гушчы важных гістарычных падзеяў, як... Болей »
Будынкі ў стылі сталінскага ампіру – візітоўка Менску. Але гэты стыль – своеасаблівы помнік Сталіну, таму не лішнім будзе паразважаць, што гэта для беларусаў – спадчына сталінізму ці частка нацыянальнай архітэктуры? Сталінскі ампір – пышны архітэктурны стыль, які Сталін выбраў для сваёй чырвонай імперыі.... Болей »
Мястэчка Варапаева пачыналася са шляхецкага фальварку. Але на пераломе ХІХ і ХХ ст. хутка пачало расці і амаль зрабілася раённым цэнтрам. Пра гэта сведчыць закінуты будынак райвыканкаму, перад якім у хмызняку стаіць забыты помнік Леніну. Найбольшую ролю ў гісторыі Варапаева, якая сягае XVІ ст., адыгралі... Болей »
У 1890 годзе гарадскім галавою Менску стаў 30-гадовы поўны сіл і энергіі граф Караль Ян Чапскі. Ён заўзята прыняўся мадэрнізаваць горад: з’явіўся грамадскі транспарт, электрастанцыя, тэлефон, тэатр, які пазней стане Купалаўскім, новыя шпіталі, прытулкі і г.д. Але сёння магіла гэтага чалавека ў маёнтку... Болей »
Па тэрыторыі сучаснага Менску цякуць розныя рэкі і рачулкі, але сярод іх няма Менкі. Чаму назва гораду і гэтай ракі такія падобныя? Верагодна, адказ крыецца ў вёсцы з характэрнаю назваю Гарадзішча, што менш як за 10 кіламетраў ад мяжы сучаснага Менску. На тэрыторыі сучаснай вёскі Гарадзішча было вялікае... Болей »
Вайсковыя могілкі ў Менску – месца супакаення беларусаў, якія па-рознаму пераадолелі супярэчлівасць паміж камуністычным і нацыянальным кірункам развіцця Беларусі. Многія з іх заплацілі за гэта сваім жыццём. Чаму і як памерлі гэтыя людзі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». На Вайсковых... Болей »
Прыехаўшы сёння ў Косава, можна наведаць дом-музей Тадэвуша Касцюшкі. У 2018 годзе перад домам урачыста адкрылі помнік гэтаму неафіцыйнаму герою Беларусі. Як жа атрымалася, што сядзіба Касцюшкаў стаіць і сёння, праз 200 гадоў? Чаму прарасейскі рэжым Лукашэнкі дазволіў паставіць помнік змагару за незалежнасць... Болей »
Велічны касцёл без даху і дзіўная царква яскравага сіняга колеру звяртаюць на сябе ўвагу ў Лыскава. Гэта мястэчка з багатай гісторыяй, а цяпер – вёска, якую цяжка знайсці на карце паміж Пружанамі ды Ваўкавыскам. Дастаткова прыгледзецца больш уважліва, і можна пабачыць тут таямнічыя сляды вялікіх падзеяў... Болей »
Чым для Беларусі была Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года? Ці было так, што салдаты, сяляне і рабочыя разам знеслі буржуазную ўладу? Ці гэта быў вайсковы пераварот, калі бальшавікі, замест таго каб абаперціся на грамадзянскае насельніцтва, усталявалі сваю ўладу з дапамогаю салдацкага штыка? Лютаўская рэвалюцыя... Болей »