- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ.
Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да савецкае рэчаіснасьці і адчуваў у сувязі з гэтым ціск з боку адміністрацыі, непасрэднай прычынай для якога паслужыла вывешваньне на школьнай дошцы аб'яваў праграмаў передачаў «Голаса Амэрыкі», «Радыё Саабода» і іншых заходніх радыёстанцыяў. .
У пэрыяд вучобы ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце стаў ініцыятарам выданьня рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валеры Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) выпусьціў у 1971-1974 15 нумароў часопіса. Нумар, цалкам падрыхтаваны М., зьмяшчаў ягоныя меркаваньні па праблеме беларускай мовы і яе пэрспэктываў ва ўмовах СССР. Поруч з чыста літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе пастаянна зьмяшчаліся публіцыстычныя творы, дзе крытыкавалася праводзімая ў Беларусі палітыка русіфікацыі. У адным са сваіх вершаў М. параўнаў беларусаў са зьніклым народам этрускаў. .
Часопіс паступова павялічыў лік аўтараў і акрамя Полацку і Наваполацку дастаткова шырока чытаўся і меў рэзананс у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых менскіх вышэйшых установах. У 1974 на сьлед часопісу выйшаў КГБ. У вачох гэтае інстытуцыі ўяўляла грамадзкую небясьпеку ўжо сама беларуская мова моладзевага альманаху, які выходзіў у «інтэрнацыянальным сацыялістычным горадзе», у якасьці якога Наваполацак паказваўся афіцыйнай прапагандай. Усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваныя. З М. і інш. выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гутаркі», у выніку чаго выпуск часопіса прыпыніўся. .
У 1976 М. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Па прычыне палітычнай ненадзейнасьці яму было адмоўлена ў прыёме на працу на Наваполацкі завод «Вымяральнік», які належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў. .
У другой палове 1970-1980-х М. актыўна займаўся капіяваньнем і распаўсюджваньнем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасьці, твораў М.Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівае месца ў гэтай дзейнасьці займала нелегальнае распаўсюджваньне недаступных беларускаму чытачу навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару: «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В.Ластоўскага, беларускага часопіса «Крывіч»; антыкамуністычных вершаў і паэмаў вязьня ГУЛАГу паэткі Ларысы Геніюш. М. наведваў Л.Геніюш у яе доме ў Зэльве Гарадзенскай вобл.; у 1983 удзельнічаў у пахаваньні паэткі, якое адбылося пад татальным кантролем КГБ. .
Працаваў на прадпрыемствах Наваполацку, а пасьля Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Пастаянна адчуваў увагу КГБ. У 1986 супрацоўнікі КГБ падчас чарговай «прафіляктычнай гутракі» пагражалі выслаць М. зь Ямала-Нянецкай акругі за антысавецкую дзейнасьць. .
У канцы 1980-х М. вярнуўся ў Беларусь і цяпер жыве ў Наваполацку. Ён займае актыўную грамадзкую пазыцыю: з 1990 - сябра Беларускага Народнага Фронту, удзельнічае ў акцыях дэмакратычнай апазыцыі. З 1995 - карэспандэнт «Радыё Свабода» па Полацкім рэгіёне. Вядомы таксама як аўтар некалькіх кнігаў мастацкае прозы і перакладчык з альбанскае і расейскае моваў. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. (Уладзімір Арлоў) .
Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік.
Кто же они, эти загадочные «жуки», имеющие такую фантастическую популярность? — спросит читатель. Увы, это всего-навсего английский эстрадный ансамбль «Битлз» (жуки), состоящий из четырёх человек… Трое с гитарами, один ударник — и все четверо… чуть было не сказал — поют! Трудно себе даже представить... Болей »
Па абедзе ўсчалася задуха і паветра стала такім густым, што яго, здаецца, можна было памацаць рукамі. Вуліца Прафінтэрнаўская ўражвала сваёй пустэльнасцю — нават куры, тутэйшыя заўсёднікі, некуды пахаваліся, — і толькі ў дальнім яе канцы, насупраць харчовай крамы, завіхаліся трое мужчынаў. Мужчыны ставілі... Болей »
— Месца — дакладна тое? — гукнуў Мікола, выціраючы мокрую чупрыну калашыннем спартовых штаноў. — Тое, — адгукнуўся дзед Трахім, — якраз ля каменя. Тады ён, праўда, на паверхні быў, а цяпер во… у зямлю ўехаў, — дзед прысеў на камень, выцягнуў пачак «Беламору». — Можа, далей адплывем? — падаў голас Гасюта... Болей »
Ноч была надзіва светлай. Злавесна-барвовая поўня, што ўзнялася звечара па-над Дабранскай гарой, неўзабаве праяснела, зрабілася малочна-белаю і, павіснуўшы на голлі дрымотнай таполі, заліла наваколле туманным святлом. Адбіткі гэтага святла ляжалі на чорных люстрах лужын, на абмытым начной расой таполевым... Болей »
Пасля залевы сонца паліла па-чорнаму, і ў зале расчынілі вокны. Пахі цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лістоты завіслі ў паветры, перамяшаліся з пахамі парфумы, жаночага поту, віннага перагару, і дыхаць стала зусім цяжка. — Ну, хто наступны? — млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабіраючы... Болей »
Калі я вучыўся ў інстытуце… не буду казаць, у якім, быў у мяне сябар — Мішка Чобат. Займаліся мы з ім у адной групе, і Мішка той быў добрым знаўцам класічнай расейскай літаратуры. Аднойчы нават выйшаў пераможцам конкурсу мясцовых пушкіністаў. Меў ён са сваіх ведаў і сякую-такую капейчыну: кожнага году... Болей »
Герману прысніўся страшны сон. Прыснілася, што знік Лукашэнка. Пра тое знікненне небарака дачуўся з інфармацыйнай праграмы «Панарама». Уключыў — у сне, вядома ж, — тэлевізар, а там стрыжаная дыктарка падупалым голасам паведаміла: паехаў, маўляў, гуляць у хакей і назад не вярнуўся… Усіх, хто штосьці... Болей »
На дварэ канец траўня, і сонца грэе амаль па-летняму. Мы сядзім з сябрам на траве, прытуліўшыся спінамі да сцяны роднай школы, і слухаем, як за акном гугнявіць Элеанора Захараўна Гнядых — дзябёлая кабета, якую вучні міжсобку называюць Ужас. Школьныя вокны разнасцежаны, і чуваць, як у класе зумкаюць мухі... Болей »
У вокны цадзілася дрымотнае святло. Іван праводзіў позіркам варону, якая з зычным карканнем паляцела ў бок праспекта, пацёр далонню лоб, соладка пазяхнуў і ўторкнуўся ў паперы. Літары ўвішнымі мурашамі мітусіліся ўваччу. «Аб ходзе выканання ў камсамольскіх арганізацыях рэспублікі пастановы ЦК КПСС… —... Болей »
У хаце, куды я ўладкаваўся на пастой, спяваў цвыркун, ціха рыпелі сцены і гучна, з хваравітым надрывам, кашляў гаспадар. Хата была вялікая, стаяла на высокім падмурку, і з вокнаў былі бачныя руіны царквы, лапікі руні на пагорках і шыхт згалелых таполяў на волжскім беразе… Я напісаў гэтыя два сказы з... Болей »