- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.
Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.
Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.
З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.
“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны... Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут... Болей »
Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За... Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны... Болей »
У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка «Віленскія камунары», у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць «Камароўская хроніка» — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры... Болей »
Беларуская паэзія нашых дзён — многагалосны і шматколерны свет. Зборнік «Галасы вёснаў» запрашае школьнікаў і настаўніцтва да знаёмства з творчасцю шматлікіх сучасных паэтаў.... Болей »
Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра... Болей »
Гэта кніга вядомага даследчыка беларускай літаратуры Сцяпана Александровіча прызначаецца юнаму чытачу і расказвае пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Крок за крокам вядзе нас аўтар па нялёгкім жыццёвым шляху вялікага сына беларускай зямлі. Кніга складаецца з чатырох аповесцей... Болей »
Гэта кніга пра Беларусь, пра далёкае і блізкае мінулае нашага народа, пра непаўторныя мясціны беларускай прыроды. Юны чытач знойдзе тут шмат пазнавальнага, цікавага.... Болей »