- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.
Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.
Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.
З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск».... Болей »
У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асвстнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш. Гэта - палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.... Болей »
Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы,— гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася... Болей »
У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя — Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф, Багушэвіча, Я. Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя.... Болей »
Кніга першая гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» раскрывае перад чытачом маленства і юнацтва будучых герояў паўстання 1863—1864 гг., малюе іх душэўныя парывы і мары, свет іхняга кахання і сяброўства.... Болей »
Это широко известные романы о белорусских партизанах: "Война под крышами" и "Сыновья уходят в бой". На истории семьи Корзунов автор показывает, как в годы Отечественной войны поднялся на борьбу с фашистскими захватчиками советский народ, как мужественно защищал он завоевания Октября. Советские люди... Болей »