- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.
Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.
Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.
З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.
У зборнік увайшлі найбольш папулярныя творы беларускай драматургіі апошніх год. У камёдыях «Врама неўміручасці» К. Крапівы і «Амністыя» М. Матукоўскага ставяцца пытанні камуністычнага выхавання, сродкамі сатыры высмейваюцца антыподы камуністычнай маралі. У «Трыбунале» А. Макаёнка ў духу народнага лубка... Болей »
Зборнік «Ад скарбаў роднае зямлі» складаюць лепшыя вершы і ўрыўкі з паэм, напісаныя беларускімі паэтамі за апошнія два дзесяцігоддзі. Многія з іх адлюстроўваюць неўміручы подзвіг савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, незагоеныя душэўныя раны ад жалю і болю па кожнаму чацвёртаму беларусу, які... Болей »
У кнізе даюцца навукова-папулярныя звесткі аб багацці і прыгажосці беларускай прыроды, аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, аб сезонных зменах, якія адбываюцца ў прыродзе. Кніга разлічана на вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Яна абудзіць любоў да роднага краю і навучыць іх берагчы і ахоўваць... Болей »
Кастусь Кірэенка для дзяцей і юнацтва піша шмат і цікава. Яго вершы і паэмы вучаць дзяцей любіць Радзіму, паважаць чалавека працы, адкрываюць дзівосны свет навакольнай рэчаіснасці, захопліваюць рамантыкай подзвігу, выхоўваюць актыўна-творчае стаўленне да жыцця. Аб гэтым гаворыцца на асобных старонках... Болей »
З імем Аркадзя Куляшова звязаны многія найболын яскравыя старонкі развіцця беларускай паэзіі ваеннага і пасляваеннага часу. У яго патрыятычных вершах і паэмах з вялікай мастацкай сілай раскрыты гераізм савецкага чалавека (...) у барацьбе за лепшую будучышо ўсяго чалавецтва. (з Уступу)... Болей »
Пятро Глебка нарадзіўся 06.07.1905 г. у вёсцы Вялікая Ўса Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Ўздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне... Болей »
Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі склалі апавяданні, прасякнутыя дабрынёй, шчырасцю і спагадай. Творы выклічуць вялікую цікавасць і задавальненне юнага чытача ад сустрэч з сапраўдным мастацтвам.... Болей »