„1000 iдэй для Берасця”
2020-05-03 22:15
„1000 iдэй для Берасця” — такі праект завяршыўся на Берасцейшчыне.
Яго рэалізавалі прадстаўнікі Фонду развiцця Берасцейскай крэпасцi сумесна з творчымі асобамі абласнога цэнтра і ўладамі, распавяла адна з галоўных каардынатарак Аліна Дзеравянка:
– Ідэя з’явілася напярэдадні тысячагоддзя, недзе ўлетку 2018 года мы вырашылі стварыць нейкую актыўнасць, якая будзе датычыцца 1000-годдзя Берасця. Таксама было важна ўключыць людзей мясцовых і нейкіх творчых асобаў, і мастакоў, і дызайнераў да святкавання і стварыць такі партысепатыўны праект, дзе ўсе ідэі крэатыўныя маглі б рэалізавацца.
Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонда Амбасады Нідэрландаў па рэгіянальнаму партнёрству (NFRP – MATRA). Выніковую дыскусію можна паглядзець на
ютуб-канале Фонда развiцця Берасцейскай крэпасцi.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце