14 верасня Relikt едзе ў Беласток!
2024-08-27 14:57
На Падляшшы/Беласточчыне іх выступленні сталі сапраўднай традыцыяй з 2009 года. Гурт, які стаў сімвалам беларускай музычнай культуры, заваяваў сэрцы мясцовай публікі, атрымаўшы перамогу на фестывалях «Бардаўская восень» і «Rokowisko», а таксама выступіўшы хэдлайнерамі знакамітага фестывалю «Басовішча».
У гэты вечар Relikt прадставіць не толькі песні з апошняга альбому «Былі, ёсць, будзем» (каверы на класыку беларускага року - Mroja, NRM, Ulis, Bonda і шмат яшчэ), але і выканае любімыя хіты, насычаныя беларускім духам і народнымі матывамі. Іх музыка — гэта ўнікальны сплаў альтэрнатыўнага рока з беларускай аўтэнтыкай.
Магутны вакал і шчырасць выканання не пакінуць нікога абыякавым.
Квіткі на канцэрт можна набыць
ТУТ.