16 кастрычніка - абвяшчэнне пераможцаў прэміі Цёткі
2020-10-11 15:02
Уручэнне прэміі Цёткі і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 16 кастрычніка а 20.30 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) у межах фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
На цырымоніі абвесцяць пераможцаў прэміі ў двух намінацыях: аўтару найлепшага твора для дзяцей (або падлеткаў) і аўтару малюнкаў да дзіцячай кнігі.
Кожны пераможца атрымае 2 000 $ па курсе Нацбанка